Флорыда
| Флорыда | |
Герб | |
| Гімн | Old Folks at Home[d] і Florida, Where the Sawgrass Meets the Sky[d] |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | |
| Статус | штат ЗША |
| Уваходзіць у | Кантынэнтальныя ЗША[d] і South Atlantic states[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Талагасі[2] |
| Дата ўтварэньня | 3 сакавіка 1845 |
| Кіраўнік | Ron DeSantis[d] |
| Афіцыйныя мовы | ангельская |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 30 м |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | усходні час |
| Код ISO 3166-2 | US-FL |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Фло́рыда (таксама Флары́да, па-ангельску: Florida, FL) — штат ЗША з сталіцай у Талагасі, разьмешчаны на аднайменным паўвостраве паміж Мэксыканскай затокай і Атлянтычным акіянам. Мяжуе з штатамі Алабамай і Джорджыяй. Флорыда мае найдаўжэйшую берагавую лініі сярод штатаў ЗША, якія роўная 2170 км. Гэта таксама адзіны штат, які мае выхад і да Мэксыканскай затокі, і да Атлянтычнага акіяна.
З насельніцтвам большым за 23 мільёны чалавек Флорыда ёсьць трэцім паводле насельніцтва штатам ЗША, займаючы сёмае месца паводле шчыльнасьці насельніцтва. Плошча штату складае 170 310 км², што ставіць яго на 22-е месца ў краіне. Найбуйнейшай ёсьць Маямская аглямэрацыя, якая ўлучае Маямі, Форт-Лодэрдэйл і Ўэст-Палм-Біч, з насельніцтвам у 6,138 млн чалавек, а найбольшым горадам уважаецца Джэксанвіл. Іншыя буйныя месты Тампа і Арланда.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да прыбыцьця ў Амэрыку эўрапейцаў паўвостраў быў цягам тысячагодзьдзяў населены індзейскімі плямёнамі.

Флорыда была першым рэгіёнам сучасных ЗША, які быў наведаны і заселены эўрапейцамі. Першымі вядомымі эўрапейскімі дасьледнікамі, што дасягнулі Флорыду, былі гішпанцы на чале з Хуанам Понсэ дэ Леонам, які заўважыў паўвостраў 2 красавіка 1513 году і высадзіўся на бераг на наступны дзень. Ён назваў яго Ля-Флярыда ў гонар велікоднага часу і багатай мясцовай флёры. На наступны дзень гішпанцы высадзіліся тут ізноў, каб атрымаць зьвесткі і абвесьціць уладарыньне на гэтай зямлі[4]. У XVI стагодзьдзі Гішпанія заснавала некалькі паселішчаў у Флорыдзе, гэтак у 1559 годзе дон Трыстан дэ Люна-і-Арэяна заснаваў паселішча на тэрыторыі сучаснай Пэнсаколы, але яно было амаль цалкам закінутае да 1561 году[5][6]. Рэгіён часта рабіўся аб’ектам нападаў з боку ангельскіх каляністаў. Гэтак неаднаразова быў атакаваны Сэнт-Огастын у XVII і XVIII стагодзьдзях. Каб абараніць сталіцу Флорыды, Гішпанія пабудавала некалькі фортаў, якія таксама мелі стратэгічнае значэньне дзеля абароны Генэральнага капітанства Кубы і Гішпанскай Вэст-Індыі. У 1763 годзе, у адпаведнасьці з Парыскай дамовай, якая завяршыла Сямігадовую вайну, Гішпанія абмяняла Флорыду на Гавану, якую раней захапілі брытанцы. Як кампэнсацыю Гішпанія таксама атрымала Луізыяну ад Францыі. Многія жыхары, разам з большасьцю карэннага насельніцтва, перасяліліся на Кубу[7]. Ані Ўсходняя, ані Заходняя Флорыда не накіравалі дэлегатаў на распрацоўку Дэклярацыі незалежнасьці, і абедзьве тэрыторыі засталіся апірышчам ляялістаў падчас Амэрыканскай рэвалюцыі[8][9]. У 1783 годзе Гішпанія зноў атрымала пад уладу Ўсходнюю і Заходнюю Флорыду пасьля паразы Вялікабрытаніі ў рэвалюцыйнай вайне і складаньня Вэрсальскай дамовы, і захоўвала гэтыя правінцыі да 1821 году[10].

ЗША набылі Флорыду ў Гішпаніі паводле дамовы Адамза—Аніса (1819) і занялі яе ў 1821 годзе. Новыя ўлады выселілі сэмінолаў зь іхных урадлівых земляў на поўначы Флорыды і перасялілі ў вялікую рэзэрвацыю ў цэнтры паўвострава паводле дамовы Моўлтры-Крык, але крыху пазьней выцісную і адтуль. 3 сакавіка 1845 году, за дзень да заканчэньня паўнамоцтваў прэзыдэнта Джона Тайлера, Флорыда стала 27-м штатам, прынятым у склад зьвязу як рабскі штат, таму паўвостраў больш ня быў прыстанішчам для рабоў-уцекачоў[11]. Амэрыканскія пасяленцы пачалі ствараць бавоўнавыя плянтацыі ў паўночнай Флорыдзе, якія патрабавалі вялікай колькасьці працоўнай сілы, што забясьпечвалася праз куплю рабоў на ўнутраным рынку. Да 1860 году насельніцтва Флорыды складала толькі 140 424 чалавекі, зь якіх 44% былі рабамі. Вольных афраамэрыканцаў перад грамадзянскай вайной у ЗША было менш за тысячу[12]. Канфэдэрацыя атрымала мала вайсковай дапамогі ад Флорыды, а залучаныя да войска 15 тысяч жаўнераў звычайна накіроўваліся ў іншыя месцы апроч фронту. Замест войска і прамысловых тавараў Флорыда пастаўляла соль і, што яшчэ важней, ялавічыну, якой кармілася канфэдэрацкая армія. Гэта стала асабліва важным пасьля 1864 году, калі Канфэдэрацыя страціла кантроль над Місысыпі і дасяг да ялавічыны з Тэхасу[13][14].
Эканоміка Флорыды традыцыйна грунтавалася на сельскай гаспадарцы, а галоўнай прадукцыяй з флорыдзкіх угодзьдзяў былі цытрусавыя, клубніцы, гарэхі, цукровы трысьнёг, а таксама была разьвітаая жывёлагадоўля[15]. У пачатку XX стагодзьдзя бавоўнавыя пасевы былі спустошаныя вусякамі, што зрабіла цяжкі ўдар па сельскай гаспадарцы[16][17]. Эканамічны ўздым 1920-х гадоў стымуляваў турызм і разьвіцьцё гатэляў і курортных супольнасьцяў. Адначасна назіраўся зямельны бум 1920-х гадоў, які прывёў да кароткага, але інтэнсіўнага пэрыяду забудовы. Да сярэдзіны XX стагодзьдзя Флорыда была найменш населеным штатам Поўдня. Пазбаўленьне выбарчых правоў для большасьці афраамэрыканцаў захоўвалася да руху за грамадзянскія правы ў 1960-я гады, калі ў 1965 годзе былі ўхваленыя законы, якія гарантавалі абарону канстытуцыйнага права голасу мурынаў. У 1960-я гады ў штаце, а асабліва ў Маямі, зьявілася шмат уцекачоў з Кубы, якія ратаваліся ад камуністычнага рэжыму Фідэля Кастра.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікая частка Флорыды разьмешчаная на паўвостраве паміж Мэксыканскай затокай, Атлянтычным акіянам і Флорыдзкай пратокай. Штат ахоплівае два часавыя пасы. На поўначы Флорыда мяжуе з Джорджыяй і Алабамай, а з апошняй зь іх яшчэ часткова на захадзе. Флорыда ёсьць самым паўднёвым штатам ЗША з улікам толькі кантынэнтальнай часткі краіны, але далей на поўдзень ляжаць толькі Гаваі. Флорыда знаходзіцца на захад ад Багамаў і за 140 км на поўнач ад Кубы. Гэта адзін з найбуйнейшых штатаў усходу ЗША.
Вялікая частка штату знаходзіцца на адным узроўні з морам або блізкім да яго. У некаторых месцах, напрыклад у Клірўотэры, узвышшы сягаюць да 15—30 мэтраў над узроўнем вады. У цэнтральнай і паўночнай Флорыдзе, звычайна крыху далей ад узьбярэжжа сустракаюцца хвалістыя ўзвышшы вышынёю 30 да 76 мэтраў.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клімат Флорыды часткова зьмякчаецца блізкасьцю да акіяна. На большай частцы тэрыторыі клімат вільготны субтрапічны, на поўдні — трапічны. Улетку і ўвосень існуе сталая рызыка ўраганаў.
Сярэднія максымальныя тэмпэратуры ў канцы ліпеня звычайна сягаюць 32—34 °C. Сярэднія мінімальныя тэмпэратуры ў пачатку і сярэдзіне студзеня вагаюцца ад 4—7 °C у паўночнай Флорыдзе да 16 °C і вышэй у Маямі і на поўдзень ад яго. Зь сярэдняй штодзённай тэмпэратурай 21,5 °C Флорыда ёсьць найцяплейшым штатам ЗША[18][19]. Улетку тэмпэратуры ў штаце рэдка перавышаюць 37,8 °C.
Адміністрацыйнае ўладкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У заканадаўчым сходзе штату маюцца дзьве палаты — сэнат з 40 сябраў і палата прадстаўнікоў, якая налічвае 120 сябраў.
Традыцыйна ў штаце былі моцныя пазыцыі дэмакратаў, але ў апошні час у сувязі з наплывам прыезджых вырас уплыў рэспубліканцаў.
Гарады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гарады з колькасьцю жыхароў больш за 80 тысяч па стане на 2013 год[20] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Global LEI Index
- ↑ https://www.britannica.com/place/Tallahassee
- ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
- ↑ Jonathan D. Steigman La Florida Del Inca and the Struggle for Social Equality in Colonial Spanish America. — University of Alabama Press. — ISBN 978-0-8173-5257-8
- ↑ Архівавана 30 чэрвеня 2016 году.
- ↑ "Floripedia: Pensacola, Florida" (history from "The Founding of Pensacola" 1904), University of South Florida, 2005. Webpage: USF-Pensac2.
- ↑ Floripedia: Florida: As a British territory. Fcit.usf.edu. Архіўная копія ад 01.2013 г.
- ↑ A History of Florida. Caroline Mays Brevard, Henry Eastman Bennett
- ↑ Clark, James C. «200 Quick Looks at Florida History». — С. 20. — ISBN 1561642002.
- ↑ Transfer of Florida. fcit.usf.edu. Архіўная копія ад 12.2020 г.
- ↑ A Century of Lawmaking for a New Nation: U.S. Congressional Documents and Debates, 1774–1875. Library of Congress. Архіўная копія ад 06.2015 г.
- ↑ Historical Census Browser, Retrieved October 31, 2007 Архіўная копія ад 08.2007 г.
- ↑ Florida, State Library and Archives of Florida in the Civil War. Florida Memory. Архіўная копія ад 04.2019 г.
- ↑ Архівавана 04.2019.
- ↑ Florida Agriculture Overview and Statistics – Florida Department of Agriculture & Consumer Services. www.fdacs.gov. Архіўная копія ад 02.2021 г.
- ↑ Palmer, Darryl (05.2014) Boll Weevils and Beyond: Extension Entomology. University of Florida Institute of Food and Agricultural Science.
- ↑ Lange, Fabian; Olmstead, Alan; Rhode, Paul The Impact of the Boll Weevil, 1892–1932 // The Journal of Economic History. — 09.2009. — Т. 69. — № 3. — С. 685—718. — DOI:10.1017/S0022050709001090
- ↑ Average Annual Temperature for Each US State. Current Results Nexus. Архіўная копія ад 08.2011 г.
- ↑ Hottest States in the US—Current Results. Currentresults.com. Архіўная копія ад 04.2022 г.
- ↑ Florida (USA): State, Major Cities, Villages & Places Архіўная копія