Сэнт-Пітэрзбэрг (Флорыда)
| Сэнт-Пітэрзбэрг | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | ЗША | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Флорыда | ||||
| Дата заснаваньня | 1888 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of St. Petersburg, Florida[d] | Кен Ўэлч[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 356,4 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 13,4 м | ||||
| Каардынаты | 27°46′23″ пн. ш. 82°38′24″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 727 | ||||
| Паштовы індэкс | 33701, 33702, 33703, 33704, 33705, 33706, 33707, 33708, 33709, 33710, 33711, 33712, 33713, 33714, 33715, 33716, 33729, 33730, 33731, 33732, 33733, 33734, 33736, 33738, 33740, 33741, 33742, 33743 і 33747 | ||||
| Сайт | www.stpete.org | ||||
| Сэнт-Пітэрзбэрг на мапе ЗША ± Сэнт-Пітэрзбэрг | |||||
Сэнт-Пі́тэрзбэрг (па-ангельску: St. Petersburg) — места штату Флорыда, ЗША. Паводле перапісу насельніцтва 2020 году, колькасьць жыхароў места складала 258 308 чалавек, што робіць яго пятым паводле колькасьці насельніцтва горадам у Флорыдзе[3]. Гэта другі паводле колькасьці насельніцтва горад у раёне затокі Тампы[4]. Сэнт-Пітэрзбэрг разьмешчаны на паўвостраве Пінэлас паміж затокай Тампы і Мэксыканскай затокай, злучаючыся з мацерыковай часткай з поўначы.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Паводле зьвестак Бюро перапісу насельніцтва ЗША, агульная плошча гораду складае 356,4 км², але зь іх 159,9 км² прыпадае на сухазем’е, а ажно 196,5 км² займае водная паверхня[5]. Сэнт-Пітэрзбэрг мяжуе з трыма сэктарамі затокі Тампы[6][7].
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Сэнт-Пітэрзбэргу вільготны субтрапічны клімат паводле клясыфікацыі Кёпэна зь некаторымі характарыстыкамі трапічнага мусоннага клімату з акрэсьленым сэзонам дажджоў з чэрвеня па верасень. У многіх раёнах места, асабліва ўздоўж затокі і на поўдні, назіраецца трапічны мікраклімат праз марскі ўплыў Мэксыканскай затокі і затокі Тампы. У выніку ва ўсім горадзе можна знайсьці трапічную флёру, як то какосавыя пальмы, а ў горадзе месьціцца пальмавы арбарэтум Гізэлы Копсік. У гэтым парку плошчай у 0,81 га растуць больш за 500 пальмаў і сагаўнікавых[8]. Сэнт-Пітэрзбэрг, як і астатняя частка затокі Тампы, пэрыядычна пакутуе ад трапічных штормаў і ўраганаў. У 2024 годзе ля места з інтэрвалам у 2 тыдні пранесьліся два ўраганы. Апошні раз ураган беспасярэдне закрануў горад у 1921 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.stpete.org/government/mayor___city_council/mayor_s_office/mayors_biography.php
- ↑ https://data.census.gov/cedsci/table?t=Populations%20and%20People&g=0100000US,%241600000&y=2020 — Бюро перапісу насельніцтва ЗША.
- ↑ Age Groups and Sex: 2010 – State — Place (GCT-P2): Florida. United States Census Bureau. Архіўная копія ад 07.2021 г.
- ↑ Total Population Tampa-St. Petersburg-Clearwater, FL Metro Area. United States Census Bureau (2022).
- ↑ Geographic Identifiers: 2010 Demographic Profile Data (G001): St. Petersburg city, Florida. United States Census Bureau. Архіўная копія ад 07.2021 г.
- ↑ Knotts, Bob All Around Florida: Regions and Resources. — Capstone Classroom. — ISBN 9781432902957
- ↑ Tampa Bay Environmental Atlas. www.nwrc.usgs.gov (12.1984). Архіўная копія ад 05.2010 г.
- ↑ Gizella Kopsick Palm Arboretum - St. Petersburg, Florida Архіўная копія ад 01.2019 г.