Перайсьці да зьместу

1 красавіка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
← красавік →
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      
2026 год
Усе дні

1 красавіка́ — 91-ы дзень году (92-і ў высакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 274 дні.

  • У Беларусі адзначаецца Дзень жартаў. Гісторыя гэтага сьвята бярэ пачатак з рымскага Prima aprilis. Менавіта пад такой назвай адзначала яго шляхта старажытнае Беларусі. Што да люду паспалітага, дык ён пачаў сьвяткаваць Дзень сьмеху менавіта 1 красавіка ў Савецкім Саюзе, і далучыўся такім чынам да расейскае традыцыі. Ва ўласнабеларускай традыцыі такога сьвята не было, а днём вясёлага шкодніцтва спрадвеку лічылася Купальле. Тады гарэзьлівая моладзь за ноч рабіла ў вёсцы сапраўдны вэрхал і катала з гары запаленыя колы
  • Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Зарэчча