Перайсці да зместу

Цхінвалі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Цхінвалі
ас.: Цхинвал
груз. ცხინვალი
руск.: Цхинвал
42°12′32″ пн. ш. 43°58′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Грузія
Край Шыда Картлі
Кіраўнік Алан Катаеў
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1398
Першая згадка 1398
Ранейшыя назвы Сталінірі (1934—1961)
Горад з 1922
Плошча 17,46 км²
Вышыня цэнтра 877 м
Водныя аб’екты Great Liakhvi River[d]
Часавы пояс UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 42 333 чалавек (1989)
Шчыльнасць 4054 чал./км²
Нацыянальны склад асеціны, грузіны, рускія
Канфесійны склад праваслаўныя
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +799744 і +995344
Паштовы індэкс 100001
Аўтамабільны код RSO

chinval.ru/
Паказаць/схаваць карты


Цхінвалі (Грузія)
Цхінвалі
Цхінвалі


Мапа
Помнік абаронцам Цхінвалі і мірным жыхарам, якія загінулі падчас канфлікту з Грузіяй (1991—1992)
Пасля абстрэла грузінскай артылерыяй (жнівень 2008)

Цхінвалі (ас.: і руск.: Цхинвал, груз. ცხინვალი) — сталіца часткова-прызнанай дзяржавы Паўднёвая Асеція. Паводле грузінскага пункта гледжання — горад у краі Шыда Картлі (Грузія). Першае згадванне пра Цхінвалі ў летапісе[крыніца?] адбылося ў 1380 годзе. З 1922 года — у складзе Паўднёва-Асецінскай аўтаномнай вобласці (ПААВ) Грузінскай ССР, ў 1936—1954 гадах меў назву Сталініры (у гонар Іосіфа Сталіна). У Цхінвалі жыве каля 30 тысяч чалавек — прыкладна як у райцэнтры памерам з Бярозу[1].

У чэрвені-верасні 1990 года ў Цхінвалі Саветам Народных Дэпутатаў ПААВ у адказ на рашэнне аб прызнанні незаконнымі ўсіх юрыдычных актаў, прынятых пасля 1921 года (а Паўднёвая Асеція вярнулася ў склад Грузіі ў 1922 годзе) прыняў Дэкларацыю аб суверэнітэце і аб стварэнні Паўднёва-Асецінскай ССР.

У ноч з 5 на 6 студзеня 1991 года Грузія ўвяла ў горад часці паліцыі і нацыянальнай гвардыі. У горадзе былі сфарміраваны атрады самааховы, якія выцеснілі грузінскае войска з горада. Пачаліся абстрэлы горада з артылерыі і спробы зноў захапіць яго штурмам.

1 лютага 1991 года грузінскія ўлады адключылі электраэнергію, у выніку чаго загінулі дзясяткі жыхароў горада, асаблівы састарэлыя ў дамах састарэлых і немаўляты ў раддамах. Са студзеня па ліпень 1992 года Грузія вяла інтэнсіўныя артылерыйскія абстрэлы Цхінвалі, што пацягнула за сабою смерць соцен мірных жыхароў.

Насельніцтва каля 30 тысяч чалавек, у асноўным асеціны. У горадзе захаваліся грузінскія помнікі дойлідства — Каўцкая царква св. Георгія (VIII—IX стст.), цэрквы Узнясення Багародзіцы, Квірацхавельская, Згудэрская царква Св. Георгія. У Цхінвалі знаходзіцца рэзідэнцыя епархіі Нікозі і Цхінвалі Грузінскай праваслаўнай царквы.

Пасля 14 жніўня 1992 года ў расійскае войска атрымала мандат СНД на міратворчасць у рэгіёне.

8 жніўня 2008 года горад стаў аб’ектам моцнага абстрэлу грузінскай ракетнай артылерыі, пасля якога грузінскія войскі паспрабавалі захапіць яго наземнымі часцямі. У выніку супраціву паўднёваасяцінскай арміі і пазней далучыўшыхся да яе расійскіх войскаў, горад быў адбіты.

ГодКолькасць
1886 3 832
1897 3 963
1910 5 033
1922 4 543
ГодКолькасць
1923 4 543 [2]
1926 5 809 [2]
1939 13 810 [2]
1959 21 641 [2]
ГодКолькасць
1970 30 311 [2]
1979 34 794 [2]
1989 42 934 [2]
2012 28 664
ГодКолькасць
2015 30 432 [3]
2019 32 180 [2]
2020 32 699 [2]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]