Марцініка
| Марцініка | |||
|---|---|---|---|
| Martinique | |||
|
|||
| Месцазнаходжанне | |||
|
|
|||
| Адміністрацыя | |||
| Сталіца | Фор-дэ-Франс | ||
| Дэпартаменты | Марцініка (972) | ||
| Акругі | 4 | ||
| Кантоны | 45 | ||
| Камуны | 34 | ||
| Статыстыка | |||
| Плошча1 | 1 128 км² | ||
| Насельніцтва | (24 месца) | ||
| • 08.03.2012 (па перапісу) |
390 371 | ||
| • Шчыльнасць (2012) | 350 чал/км² | ||
|
|
|||
| 1 Па зямельным рэестры, за выключэннем азёр, сажалак і ледавікоў плошчай больш за 1 км², а таксама эстуарыяў рэк. | |||
Марціні́ка (фр.: Martinique) — востраў і заморскі дэпартамент Францыі на захадзе Карыбскага рэгіёна. Агульная плошча — 1128 км². Насельніцтва (2012 г.) — 390 371 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Фор-дэ-Франс.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Асноўную частку дэпартамента Марцініка займае аднайменны востраў, які знаходзіцца ў групе Наветраных Малых Антыльскіх астравоў у 6833 км на паўднёвы захад ад Парыжа. На поўначы аддзелены пралівам Марцініка (41 км) ад Дамінікі, на поўдні — пралівам Сент-Люсія (32 км) ад Сент-Люсіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Востраў быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам у 1502 годзе, пад час яго чацвертага падарожжа ў Амерыку. Першыя французскія паселішчы ўзніклі тут у 1635 годзе. З гэтага часу і да нашых дзён востраў належыць Францыі. Французскія плантатары прывезлі сюды рабоў, для працы на плантацыях цукровага трыснягу. Толькі ў 1848 годзе рабства было забароненае. З гэтага моманту пачала развівацца крэольская культура Марцінікі.