Перайсці да зместу

Арол (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Арол
руск.: Орёл
52°58′ пн. ш. 36°05′ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Рэгіён Арлоўская вобласць
Кіраўнік Q24642334?[1]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1566
Горад з 1566
Плошча 121,21 км²
Вышыня цэнтра 170 м
Часавы пояс UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва ▼ 311 625 чалавек (2019)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 4862
Паштовыя індэксы 302000 — 302999
Аўтамабільны код 57

orel-adm.ru
Паказаць/схаваць карты


Арол (Расія)
Арол
Арол


Арол (Арлоўская вобласць)
Арол
Арол


Мапа

Арол (руск.: Орёл) — горад (з 1708 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Арлоўскай вобласці. Насельніцтва 311,6 тыс. чалавек (2019). Горад размешчаны ў межах Сярэднярускага ўзвышша, на берагах ракі Акі і яе прытока Орліка.

Назва паселішча Арол ад назвы ракі Орлік. Тая лічыцца другаснай і перш мела ў аснове балцкі гідранімічны корань Arl-. У народа-этымалагічным сэнсе пазнейшы тапонім быў прыстасаваны пад назву птушкі арол[2].

Найбліжэйшыя гідранімічныя адпаведнікі — назвы ракі Арлея на ўсходзе ад смаленскага Кардымава[3], азёраў Арлея на поўначы ад Віцебска і Арлейка (< Арлея) каля Полацка, прускага возера Arle[2].

Далей да гідранімічнага кораня Ar- як у назвах Арэса, Аражня (у басейне Пцічы). Ад балцкага *ar-, індаеўрапейскага *ar-, *er- / *or- са значэннем «рухацца»[4].

Адпачатная балцкая назва ракі Орлік значыла «Хуткаплынная (рака)».

Заснаваны ў 1566 годзе як крэпасць для абароны паўднёвых межаў Рускай дзяржавы. У пачатку XVII ст. — адзін з ачагоў Сялянскага паўстання пад правадырствам І. І. Балотнікава. У 1708 годзе ўваходзіў у склад Кіеўскай губерні, а з 1719 года — цэнтр Арлоўскай правінцыі, з 1727 года — у складзе Белгародскай губерні, з 1778 года — цэнтр Арлоўскай губерні. У XVIII—XIX стст. дваранска-купецкі горад з прадпрыемствамі па апрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, ліцейнымі і механічнымі заводамі; буйны цэнтр хлебагандлю. З 1928 года знаходзіўся ў складзе Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці, з 1934 года — у Курскай вобласці, з 1937 года — цэнтр Арлоўскай вобласці. 3 кастрычніка 1941 года быў акупаваны гітлераўскімі войскамі.

ГодКолькасць
1987 335 000
1994 342 600 [5]
ГодКолькасць
1998 347 000 [6]
2019 311 625 [7]
ГодКолькасць
2022 303 696 [8]
2025 289 503 [9]

Беларусы ў Арле

[правіць | правіць зыходнік]

Беларусы з’яўляюцца чацвёртай нацыянальнасцю горада пасля рускіх, украінцаў, армян і ў агульнай колькасці жыхароў займаюць (0,28 %). У Арле нарадзіўся беларускі фізік Мікалай Сяргеевіч Акулаў.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]
  1. ↑ http://regionorel.ru/news/society/vasiliy_novikov_izbran_merom_goroda_orla/
  2. 1 2 В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 166.
  3. ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.
  4. ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 45-47.
  5. ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын — Мн.: 1996. — Т. 1. — С. 501. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
  6. ↑ Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 480. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
  7. ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2019 года — Federal State Statistics Service. Праверана 31 ліпеня 2019.
  8. ↑ https://www.citypopulation.de/en/russia/cities/central/ Праверана 27 верасня 2022.
  9. ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года — М.: Росстат, 2025.
  10. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 http://www.orel-adm.ru/index.php?option=com_k2&view=itemlist&layout=category&task=category&id=135&Itemid=119:
  11. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 https://www.orel-adm.ru/ru/org/international/
  12. 1 2 https://www.orel-adm.ru/ru/about/news/novosti/ploschadi-dadut-imya/
  13. ↑ https://city-brest.gov.by/ru/pobratim-ru/
  14. ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 455. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Аро́л // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 501. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Орёл // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 480. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
  • Орёл // Географические названия Росии: Топонимический словарь: более 4000 единиц / Е. М. Поспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 334. — 523 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст), ISBN 978-5-271-20728-0 (Астрель). (руск.)
  • Орёл // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 356. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.