Краснадар
| Краснадар лац. Krasnadar | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | 1793 | ||||
| Дата заснаваньня | 1793 | ||||
| Горад з | 1867 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Мэр | Уладзімер Яўланаў | ||||
| Заканадаўчы орган | Krasnodar City Duma[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 840 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 25 м | ||||
| Каардынаты | 45°02′ пн. ш. 38°59′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +7 861 | ||||
| Паштовыя індэксы | 350000–350999 | ||||
| Сайт | krd.ru | ||||
| Краснадар на мапе Расеі Краснадар | |||||
Краснада́р (па-расейску: Краснодар) — горад (з 1867 году) на поўдні Расеі, адміністрацыйны цэнтар Краснадарскага краю, гістарычны цэнтар палітыка-геаграфічнай вобласьці Кубань, нэафіцыйна названы сталіцай Кубані[2][3], а таксама паўднёвай сталіцай Расеі[4][5]. Горад заснаваны ў 1793 годзе, да 1920 году насіў назоў Кацярынадар. Насельніцтва — 1 154 885 жыхароў (2025).[6]
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад разьмешчаны на правым беразе ракі Кубань, за 1320 км ад Масквы, на мяжы з Адыгеяй. Тэрыторыя гораду — 840 км².
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Насельніцтва гораду — 709 тыс. жыхароў (2007) (17-е месца ў Расеі), з падпарадкаванымі населенымі пунктамі — 791 тыс.
У той час як увесь постсавецкі пэрыяд агульнае і гарадзкое насельніцтва Расеі памяншаецца, Краснадар — адзін зь нешматлікіх гарадоў, які значна павялічыў насельніцтва: на 80 тыс. (амаль на 15%) улічваемага перапісамі, і яшчэ вельмі значнае — фактычна наяўнага насельніцтва (з улікам незарэгістраваных і часавых гастарбайтэраў). Паводле заяваў мясцовых уладаў, Краснадар ужо зьяўляецца «горадам-мільёньнікам» — наяўнае насельніцтва гораду ацэньваецца да 1,2 млн чалавек. Афіцыйнае дасягненьне статуту «гораду-мільёньніка» мяркуецца арыентыровачна да 2012—2013 году — за рахунак наступнага далучэньня шэрагу найблізкіх населеных пунктаў з аглямэрацыі і ўшчыльненьні забудовы пры паскораным будаўніцтве аб’ектаў жыльля і інфраструктуры ў цэнтры і на новых тэрыторыях.[7]
Вызначальным чыньнікам росту насельніцтва гораду ўладамі і адмыслоўцамі завецца[8][9] прыток эканамічных мігрантаў з усяго паўночнага-каўказскага рэгіёну і поўдня Расеі, Украіны і краінаў Закаўказьзя, для шматлікіх зь якіх на іх шляху Краснадар нараўне з Растовам-на-Доне (які разам са сваёй вобласьцю прыняў сувымерна вельмі значную колькасьць мігрантаў) рэзка вылучаецца ўзроўнем разьвіцьця. Стаўрапаль і Астрахань таксама прынялі значную колькасьць мігрантаў, аднак менш за Краснадар, Валгаград ды Маскву і іншыя гарады.
У апошнія гады Краснадарскі край і ў першую чаргу яго разьвітая сталіца як інвэстыцыйна прывабнае месца[10] зьяўляюцца месцам селішча ня толькі для тых, хто мігруе дзеля заробкаў і тых, хто рэпатрыюецца з расейскіх рэспублік і краінаў СНД расейцаў і «расейскамоўных», але і для забясьпечаных грамадзян з навакольных рэгіёнаў і перасяленцаў з Крайняй Поўначы і іншых рэгіёнаў, хто набывае жыльлё.[11] Пасьпяхова канкуруючы зь іншым паўднёва-расейскім цэнтрам Растовам-на-Доне, Краснадар становіцца важным паўночна-каўкаскім міжрэгіянальным цэнтрам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, як для насельніцтва, так і для тых, хто інвэстуе ў буйны бізнэс (дылерскія, сэрвісныя і апэратарскія цэнтры, банкаўскія аддзяленьні, пункты фэдэральных і міжнародных сетак гандлю і сфэры паслуг і г. д.).[12]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Старажытная гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Як сьведчаць сучасныя археалягічныя знаходкі, на месцы сучаснага гораду ў антычныя часы разьмяшчалася мяоцкае гарадзішча, абнесенае валам. Цэнтар гэтага старажытнага гарадзішча, меркавана, знаходзіўся ў раёне зьліцьця Кубані і Карасуну. Асноўнымі жыхарамі, імаверна, былі мяоты, скіфы і сарматы. Арыентыровачна ў VI стагодзьдзі да нашай эры тут пражывала да 2 тысячаў жыхароў (і яшчэ больш за 40 тысячаў — у навакольлях). Адзначаныя шырокія эканамічныя сувязі з Каўказам, Блізкім Усходам, Грэцыяй і Рымам, (пасьля — зь Бізантыяй). На гэтым жа месцы (у гарадзкім парку імя Горкага) выяўленыя сьляды нэалітычнае стаянкі першабытнага чалавека (20 тыс. гадоў да н. э.).
Новы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1793 годзе чарнаморскімі казакамі быў заснаваны «Екатеринодар», першапачаткова як вайсковы лягер, а пазьней фартэцыя. Назоў — у гонар факту дарэньня імпэратрыцай Кацярынай II чарнаморскім казакам кубанскай зямлі (даслоўна Кацярынадар азначае Дарунак Кацярыны). З 1860 году — адміністрацыйны цэнтар утворанай Кубанскай вобласьці. Статус гораду атрымаў у 1867 годзе. З правядзеньнем у 70—80-х гадах XIX стагодзьдзя чыгункі на Паўночным Каўказе (Ціхарэцк — Кацярынадар — Новарасейск) горад ператварыўся ў буйны гандлёва-прамысловы і транспартны цэнтар Паўночнага Каўказу.
Грамадзянская вайна ў Расеі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Падчас Грамадзянскае вайны Кацярынадар неаднаразова пераходзіў з рук у рукі, доўгі час застаючыся апорай белага руху і антыбальшавізму на Паўночным Каўказе. Пасьля ўзяцьця гораду чырвонымі ў 1920 годзе, ён быў пераназваны ў Краснадар. І паколькі зроблена гэта было кіраўніцтвам гарадзкой партыйнай вочкі (выканаўчай уладай) «на хуткую руку», усяго толькі шляхам адпраўленьня тэлеграмы ў Маскву у ЦК партыі з паведамленьнем аб факце пераназваньня, без належнага дакумэнтальнага і юрыдычнага афармленьня (нават замест «па шматлікіх просьбах працаўнікоў», было пэўна напісана, што дадзены акт ажыцьцёўлены менавіта кіраўнікамі вочка, у адпаведнасьці зь іх асабістым бачаньнем дадзенага пытаньня), таму шматлікія дагэтуль ставяць пад сумнеў законнасьць дадзенага дзеяньня. Спрэчкі і дыскусіі па назове гораду не цішэюць дагэтуль.
Вялікая Айчынная вайна
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 жніўня 1942 году Краснадар быў заняты часткамі вермахту (група войскаў «А»). 12 лютага 1943 году Краснадар быў вызвалены часткамі Чырвонага Войска. Па афіцыйных зьвестках, за час нямецкай акупацыі, у горадзе нацыстамі ўжываліся газвагены. У памяць аб загінулых у гады акупацыі, на месцы масавага пахаваньня быў пабудаваны мэмарыял.
Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года (рас.) — Москва: Росстат, 2025.
- ↑ «Сьцяг кубанскай сталіцы узьнімуць на вяршыні Арарату». Навіны на сайце Nr2.ru
- ↑ «Эстонцы ў Краснадары. Сталіца Кубані ўпершыню прымае футбольны матч сусьветнага ўзроўню». Навіны на сайце Newizv.ru
- ↑ Прыкладнае апісаньне і кароткая гісторыя «канфлікту» (меркаваньне растаўчан)
- ↑ Прыклад ужываньні тэрміна ў нэўтральных крыніцах (жыхарамі іншых рэгіёнаў)
- ↑ Оценка численности постоянного населения Краснодарского края на 1 января 2025 года (рас.). 23.rosstat.gov.ru. Праверана 2025-10-27 г.
- ↑ Краснадар стане «мільёньнікам» у найблізкія 5 гадоў
- ↑ Мігранты і рынкі працы буйных расійскіх гарадоў: узгадненьне узаемных інтэрасаў
- ↑ ЭТНІЧНЫЯ МІГРАНТЫ І ПОЛИЭТНИЧНАЯ ПРЫЙМАЛЬНАЕ АСЯРОДЗЬДЗЕ: ПРАБЛЕМЫ ТАЛЕРАНТНАСЬЦІ(недаступная спасылка)
- ↑ Разьмеркаваньне расейскіх рэгіёнаў па рэйтынгу інвэстыцыйнага клімату ў 2005—2006 гг.(недаступная спасылка)
- ↑ Рэйтынг гарадоў Расеі па попыце на жыльлё
- ↑ Інвэстыцыйная актыўнасьць у рэгіёне
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт адміністрацыі гораду Краснадару
- Афіцыйны сайт адміністрацыі Краснадарскага краю
- Афіцыйны сайт дэпартамэнту замежнаэканамічнай дзейнасьці Краснадарскага краю
- Грамадзкі транспарт Краснадару
| |||||