Перайсьці да зьместу

Кліўлэнд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кліўлэнд
Населены пункт
Сьцяг
Краіна ЗША
Штат Агаё
Дата заснаваньня 1796
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Cleveland[d] Джастын Біб[d][1]
Заканадаўчы орган Cleveland City Council[d]
Геаграфія
Плошча 213,60 км²
Тып клімату hot-summer humid continental climate[d][2]
Вышыня НУМ 199 м
Каардынаты 41°28′56″ пн. ш. 81°40′11″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 216
Паштовы індэкс 44101, 44102, 44103, 44104, 44105, 44106, 44108, 44109, 44110, 44111, 44112, 44113, 44114, 44115, 44118, 44119, 44120, 44121, 44124, 44125, 44126, 44127, 44128, 44129, 44130, 44134, 44135, 44143, 44144, 44181, 44188, 44190, 44191, 44192, 44193, 44194, 44195, 44197, 44198 і 44199
Сайт www.city.cleveland.oh.us
Кліўлэнд на мапе ЗША ±
Кліўлэнд
Кліўлэнд
Кліўлэнд
Кліўлэнд
Кліўлэнд
Кліўлэнд

Клі́ўлэнд (па-ангельску: Cleveland) — места штату Агаё, ЗША. Горад разьмешчаны на паўднёвым беразе возера Эры адразу насупраць канадзкай правінцыі Антарыё і прыкладна за 97 км на захад ад мяжы паміж штатамі Агаё і Пэнсыльванія. Гэта самы густанаселены горад на возеры Эры і другі паводле колькасьці насельніцтва горад у Агаё пасьля Каламбуса, маючы насельніцтва ў памеры 372 624 чалавек згодна зь перапісам 2020 году[4]. Аглямэрацыя Вялікага Кліўлэнду ўтрымлівае насельніцтва блізкае да 2,17 мільёнаў чалавека[5].

Кліўлэнд быў заснаваны ў 1796 годзе ля вусьця ракі Каягога як частка Заходняга рэзэрвовага раёну Канэктыкуту на тэрыторыі сучаснага паўночна-ўсходняга Агаё генэралам Мойзэсам Кліўлэндам, на знак пашаны да якога быў названы горад. Разьмяшчэньне паселішча на рацэ і беразе возера дазволіла яму да канца XIX стагодзьдзя перарасьці на буйны прамысловы мэгаполіс, прыцягваючы вялікую колькасьць імігрантаў[6]. Цягам значнай часткі XX стагодзьдзя ён уваходзіў у дзясятку найбуйнейшых гарадоў ЗША паводле колькасьці насельніцтва[7]. Да 1960-х гадоў эканоміка Кліўлэнду пачала запавольвацца праз скарачэньне вытворчасьці і перасяленьня ў прадмесьці.

У Кліўлэндзе маецца аддзел Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, якое ад 1991 да 1997 году выдавала беларуска-амэрыканскі часопіс «Полацак».

Кліўлэнд быў заснаваны 22 ліпеня 1796 году землеўпараднікамі з Connecticut Land Company, калі яны падзялілі Заходні рэзэрвовы раён Канэктыкуту на акругі і галоўнае места. Яны назвалі паселішча Кліўлэндам у знак пашаны да свайго кіраўніка генэрала Мойзэса Кліўлэнда, які быў вэтэранам Вайны за незалежнасьць ЗША[8]. Кліўлэнд кіраваў распрацоўкай пляну места, якое сёньня ёсьць цэнтральнай часткай места. Ён замысьліў яго ў стылі Новай Ангельшчыны, то бок з пляцам у цэнтры паселішча, але пасьля вярнуўся ў Канэктыкут і больш ніколі не наведваў Агаё[8].

Выява Кліўлэнду 1877 году.

Першым сталым эўрапейскім пасяленцам у Кліўлэндзе стаў Ларэнза Картэр, які прыбыў сюды ў траўні 1797 году і пабудаваў хаціну на беразе ракі Каягога[9]. Сфармаваная супольнасьць служыла важным пунктам забясьпечаньня для ЗША падчас Бітвы на возеры Эры ў вайне 1812 году[10]. Мясцовыя жыхары ўхвалілі героя вайны камадора Олівэра Гэзарда Пэры за гарадзкі сымбаль і празь некалькі дзесяцігодзьдзяў узьвялі яму помнік[11]. У значнай ступені дзякуючы намаганьням першага праўніка паселішча, якім быў Альфрэд Келі, вёска Кліўлэнд была інкарпараваная 23 сьнежня 1814 году. Не зважаючы на блізкія балоцістыя нізіны і суворыя зімы, набярэжная гораду на возеры Эры аказалася выгаднай, бо дала яму дасяг да гандлю ў раёне Вялікіх азёраў. Места хутка разьвівалася па завяршэньні будаўніцтва ў 1832 годзе канала Агаё—Эры[12], які злучыў раку Агаё і Вялікія азёры з Атлянтычным акіянам праз канал Эры і раку Гадсан, а пазьней праз марскі шлях Сьвятога Лаўрэнція. Крыху пазьней зьявілася чыгуначнае спалучэньне[13]. Кліўлэнд, пад кодавым назовам «Станцыя Надзеі», быў галоўным прыпынкам для ўцекачоў афраамэрыканскіх рабоў, якія накіроўваліся ў Канаду[14].

Эканамічны рост і працоўныя месцы ў прамысловасьці Кліўлэнду прыцягнулі вялікія хвалі імігрантаў з Паўднёвай і Ўсходняй Эўропы, а таксама з Ірляндыі[6]. Рост гарадоў і павелічэньне працоўнага насельніцтва суправаджалася значнымі страйкамі і хваляваньнямі, бо рабочыя патрабавалі паляпшэньня заробнай платы і ўмоваў працы[15]. Паміж 1881 і 1886 гадамі ад 70 да 80% страйкаў былі пасьпяховымі ў паляпшэньні ўмоваў працы ў Кліўлэндзе[16]. Страйк трамвайнага дэпо ў Кліўлэндзе 1899 году быў адным з найбольш жорсткіх выпадкаў канфліктаў у горадзе ў гэты час[17]. Да 1910 году Кліўлэнд стаў вядомы як «Шосты горад» праз свай статус шостага паводле велічыні гораду ЗША на той час[18]. Сярод ягоных аўтамабільных кампаніяў былі Peerless, Chandler і Winton, вытворца першага аўтамабіля, які праехаў па ЗША. Іншыя вытворчыя галіны ў Кліўлэндзе ўлучалі паравыя аўтамабілі, вырабленыя White, і электрамабілі, вырабленыя Baker[19]. Акрамя вялікай колькасьці імігрантаў, у Кліўлэнд, сярод іншых гарадоў Паўночнага Ўсходу і Сярэдняга Захаду, у рамках Вялікай міграцыі прыбывалі хвалі мурынаў зь сельскіх рэгіёнаў оўдня, каб набыць працу, канстытуцыйныя правы і пазбавіцца ад расавай дыскрымінацыі[20]. Да 1920 году, калі «Кліўлэнд Індыянз» выйгралі свой першы чэмпіянат Сусьветнай сэрыі, Кліўлэнд ператварыўся ў густанаселены мэгаполіс з насельніцтвам у 796 841 чалавек, што зрабіла яго пятым паводле велічыні горадам у краіне[7], з 30% насельніцтва, народжанага па-за мяжою. Насельніцтва Кліўлэнду працягвала расьці ўсьцяж усіх «Равучых дваццатых».

Эўклід Авэню ў 1918 годзе.

У гэты час у месьце набыў папулярнасьць джаз[21]. Сухі закон упершыню набыў моц у Агаё ў траўні 1919 году, але ў самым Кліўлэндзе ён ня вельмі пільна трымаўс. Забарона на алькаголь прывяла да ўздыму падпольных бараў ва ўсім горадзе і арганізаваных злачынных груповак, як то мафія з Мэйфілд-роўд, якая кантрабандай прывозіла нелегальны алькаголь праз возера Эры з Канады[22][23]. Эпоха флэпэраў паклала пачатак залатому веку раздробнага гандлю ў цэнтры Кліўлэнду, сканцэнтраванага вакол буйных унівэрмагаў Higbee’s, Bailey’s, May Company, Taylor’s, Halle’s і Sterling Lindner Davis, якія разам рабілі гэтае месца адным з найбуйнейшых і самых модных гандлёвых раёнаў у краіне, які часта параўноўвалі зь Пятай авэню ў Нью-Ёрку[24]. Кліўлэнд моцна пацярпеў ад краху Ўол-стрыт 1929 году і наступнай Вялікай дэпрэсіі[25]. Гораду дапамагалі буйныя фэдэральныя будаўнічыя праекты, якія спансаваліся «Новым курсам» прэзыдэнта Франкліна Рузвэлта[26]. У гонар стагодзьдзя атрыманьня статусу места ў чэрвені 1936 году ў паўночнай гавані гораду, уздоўж берага возера Эры на поўнач ад цэнтра, адкрылася Выстава Вялікіх азёраў. Задуманая як спосаб адраджэньня места падчас Вялікай дэпрэсіі, яна прыцягнула чатыры мільёны наведвальнікаў у свой першы сэзон і сем мільёнаў да канца другога і апошняга сэзону ў верасьні 1937 году[27].

Па Другой сусьветнай вайне Кліўлэнд перажыў эканамічны бум[18][28]. У 1949 годзе горад упершыню быў названы Ўсеамэрыканскім горадам, а ў 1950 годзе ягонае насельніцтва дасягнула 914 808 чалавек[29]. Акрамя таго, у 1950-х гадах узрасла папулярнасьць новага музычнага жанру, які мясцовы дыджэй Алан Фрыд назваў «рок-н-ролам»[30]. Аднак да 1960-х гадоў эканоміка Кліўлэнду пачала запавольвацца, а жыхары ўсё часьцей абіралі дзеля жыцьця прадмесьці, што было нацыянальнай тэндэнцыяй праз будаўніцтва фэдэральна субсыдаваных аўтамагістраляў[31]. Рэструктурызацыя прамысловасьці, асабліва ў сталеліцейнай і аўтамабільнай прамысловасьці, прывяла да страты шматлікіх працоўных месцаў у Кліўлэндзе і рэгіёне, што моцна зашкодзіла месту эканамічна[32]. У 1970-я гады Кліўлэнд стаў вядомы як «Горад бомбаў ЗША» праз сэрыю выбухаў, якія ўзрушылі горад, галоўным чынам праз барацьбу з арганізаванай злачыннасьцю[33]. Нацыянальная рэцэсія пачатку 1980-х гадоў яшчэ больш падарвала традыцыйную эканамічную базу гораду[32]. Горад пачаў паступовую эканамічную адбудову пры мэры Джорджы Вайновічы ў 1980-я гады.

Спадарожнікавы фатаздымак Кліўлэнду ўначы.

Паводле зьвестак Бюро перапісу насельніцтва ЗША, агульная плошча гораду сягае 213,6 км², зь якіх 201,2 км² займае сухазем’е, а 12,4 км² прыпадае на водную паверхню[34]. Бераг возера Эры ляжыць на вышыні 173 мэтры над узроўнем мора, аднак сам горад стаіць на кручах няправільных формаў, якія месьцяцца ўсьцяж берагу. У Кліўлэндзе гэтыя стромыя вучасткі перасякаюцца перадусім з ракой Каягога ды ручаямі Біг-Крык і Эўклід-Крык.

Кліўлэнд мяжуе зь некалькімі прадмесьцямі. На захадзе ён мяжуе з Лэйкўудам, Рокі-Рывэр і Фэрвію-Паркам, а на ўсходзе да гораду прылягаюць Шэйкер-Гайтс, Кліўлэнд-Гайтс, Саўт-Эўклід і Іст-Кліўлэнд. На паўднёвым захадзе места мяжуе зь Ліндэйлам, Бруклінам, Пармай і Брук-Паркам. На поўдні горад мяжуе зь Ньюбург-Гайтс, Каягога-Гайтс і Бруклін-Гайтс, а на паўднёвым усходзе да гораду падыходзяць Ўорэнсьвіл-Гайтс, Мэйпл-Гайтс і Гарфілд-Гайтс. На паўночным усходзе, уздоўж берагу возера Эры, Кліўлэнд мяжуе з Братэналам і Эўклідам.

Кліўлэнд мае вільготны кантынэнтальны або вільготны субтрапічны клімат у залежнасьці ад скарыстанай ізатэрмы[35]. Праз блізкасьць да возера, у Кліўлэндзе назіраюцца больш мяккія тэмпэратуры, чым у большай частцы Агаё, з адносна прахалодным летам і цёплай зімой[36]. На ўсход ад вусьця Каягогі ўзвышша на поўдні хутка ўздымаецца. Разам зь пераважнымі вятрамі ля возера гэтая акалічнасьць ёсьць ключавым фактарам, які спрыяе ўтварэньню сьнегападаў, характэрнага для Кліўлэнда асабліва на ўсходнім баку гораду зь сярэдзіны лістапада да замярзаньня паверхні возера, то бок звычайна ў канцы студзеня або пачатку лютага. Эфэкт возера выклікае адносную розьніцу ў геаграфічнай колькасьці сьнегападаў ва ўсім горадзе. На скрайнім заходнім баку места, калі дакладна ў раёне Гопкінз, толькі тры разы з пачатку ўліку кольксьці сьнегу выпадала 254 см сьнегу за сэзон[37]. У адрозьненьне ад гэтага, сэзонныя паказьнікі, якія набліжаюцца да 254 см або перавышаюць іх, не ўважаюцца за рэдкасьць з улікам таго, як вышыня гораду ўздымаецца на ўсходзе, дзе пачынаецца рэгіён, вядомы як «Сьнежны пас». Гэты рэгіён пачынаецца ад усходняй частцы Кліўлэнлу і ягоных прадмесьцяў, дасягаючы берага возера Эры ажно да Бафала[38].

Рэкордна высокая тэмпэратура ў Кліўлэндзе ў 40 °C была зафіксаваная 25 чэрвеня 1988 году[39], а рэкордна нізкая тэмпэратура ў −29 °C назіралася 19 студзеня 1994 году[40]. У сярэднім, ліпень ёсьць найцяплейшым месяцам зь сярэдняй тэмпэратурай у 23,6 °C, а студзень зь сярэдняй тэмпэратурай у −1,6 °C уважаецца за самы прахалодны месяц году. Звычайная гадавая колькасьць ападкаў, базуючыся на зьвесткам з 1991 па 2020 гады, складае 1042 мм[41]. Найменш ападкаў выпадае на заходнім баку места і беспасярэдне ўздоўж возера, а найбольшая іхняя колькасьць прыпадае на ўсходнія прадмесьці. Гэтак частка раёнаў акругі Джыёга на ўсходзе атрымліваюць больш за 1100 мм ападкаў штогод[42].

  1. ↑ https://mayor.clevelandohio.gov/
  2. ↑ Ralph J., Nikischer T., Mineralogy H. I. o. Mindat.org (анг.): The Mineral and Locality Database — [Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000.
  3. ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
  4. ↑ Cleveland city, Ohio. United States Census Bureau.
  5. ↑ Metropolitan and Micropolitan Statistical Areas Population Totals: 2020-2024. United States Census Bureau, Population Division (03.2025).
  6. 1 2 Immigration and Migration The Encyclopedia of Cleveland History. Case Western Reserve University (02.2019).
  7. 1 2 Gibson, Campbell (06.1998) Population of the 100 Largest Cities and Other Urban Places in the United States: 1790 to 1990. United States Census Bureau.
  8. 1 2 Cleaveland, Moses The Encyclopedia of Cleveland History. Case Western Reserve University (01.2019).
  9. ↑ Miller & Wheeler 1997. С. 14.
  10. ↑ War of 1812 The Encyclopedia of Cleveland History. Case Western Reserve University (01.2019).
  11. ↑ Perry Monument The Encyclopedia of Cleveland History. Case Western Reserve University (06.2018).
  12. ↑ Ohio and Erie Canal The Encyclopedia of Cleveland History. Case Western Reserve University (02.2019).
  13. ↑ Miller & Wheeler 1997. С. 51.
  14. ↑ In Search of the Underground Railroad. Cleveland State University.
  15. ↑ Miller & Wheeler 1997. С. 87—89.
  16. ↑ Harrison, Dennis I. (01.2021) Labor The Encyclopedia of Cleveland History. Case Western Reserve University.
  17. ↑ Streetcar Strike of 1899 The Encyclopedia of Cleveland History. Case Western Reserve University (05.2018).
  18. 1 2 Cleveland Nicknames and Slogans The Encyclopedia of Cleveland History. Case Western Reserve University (02.2023).
  19. ↑ Miller & Wheeler 1997. С. 116.
  20. ↑ African Americans The Encyclopedia of Cleveland History. Case Western Reserve University (07.2019).
  21. ↑ Theiss, Evelyn. In Cleveland's 'second downtown,' jazz once filled the air: Elegant Cleveland // The Plain Dealer, 02.2012 г.
  22. ↑ Prohibition Amendment The Encyclopedia of Cleveland History. Case Western Reserve University (06.2018).
  23. ↑ Kelly, Ralph Murder in Cleveland: The Prohibition Toll. Chapter 3—Rise of the Rum Kings; the 'Bloody Corner // The Plain Dealer. — 12.1933.
  24. ↑ Downtown Department Stores: Cleveland's Fifth Avenue. Cleveland State University.
  25. ↑ Miller & Wheeler 1997. С. 146.
  26. ↑ Miller & Wheeler 1997. С. 136—139.
  27. ↑ Great Lakes Exposition The Encyclopedia of Cleveland History. Case Western Reserve University (03.2019).
  28. ↑ Cleveland Electric Illuminating Co The Encyclopedia of Cleveland History. Case Western Reserve University (04.2019).
  29. ↑ Timeline The Encyclopedia of Cleveland History. Case Western Reserve University (04.2022).
  30. ↑ Freed, Alan The Encyclopedia of Cleveland History. Case Western Reserve University (05.2018).
  31. ↑ Suburbs The Encyclopedia of Cleveland History. Case Western Reserve University (06.2018).
  32. 1 2 Miller & Wheeler 1997. С. 183.
  33. ↑ Polansky, Rachel; Trexler, Phil. Bomb City U.S.A.: The untold story of Cleveland’s mobster dynasty // WKYC, 05.2021 г.
  34. ↑ US Gazetteer files 2010. United States Census Bureau.
  35. ↑ Kottek, Marcus; Greiser, Jürgen; Beck, Christoph; Rudolf, Bruno; Rubel, Franz World Map of Köppen – Geiger Climate Classification // Meteorologische Zeitschrift. — 06.2006. — Т. 15. — № 3. — С. 261. — DOI:10.1127/0941-2948/2006/0130
  36. ↑ NOAA National Centers for Environmental Information State Climate Summaries 2022. National Centers for Environmental Information.
  37. ↑ Cleveland Snowfall Statistics. National Weather Service.
  38. ↑ Johnson, Mark. Where is Northern Ohio’s Snow Belt? Архіўная копія ад 09.2013 г.
  39. ↑ Smith, Susan Akron, State Blanketed in 3-Digit Heat // Akron Beacon Journal. — 06.1988.
  40. ↑ Mio, Lou Stopped Cold: All-Time Lows Shiver Ohio, But Forecast's for 'Warming' // The Plain Dealer. — 01.1994.
  41. ↑ NOWData – NOAA Online Weather Data. National Weather Service.
  42. ↑ Precipitation: Annual Climatology (1971–2000). PRISM Climate Group, Oregon State University. Архіўная копія ад 09.2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]