Перайсці да зместу

Секурытатэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі
рум.: Departamentul Securităţii Statului
Краіна  Румынія
Створана 30 жніўня 1948
Распушчана (ператворана) 30 снежня 1989
Юрысдыкцыя падраздзяленне МУС СРР
Штаб-кватэра Бухарэст
Сярэдняя колькасць
  • 11 000 чал. ()
Пераемнік Serviciul de Informații Externe[d], Serviciul Român de Informații[d], Protection and Guard Service[d], Serviciul de Telecomunicații Speciale[d], Direcţia Generală de Informaţii a Apărării[d], Direcția Generală de Protecție Internă[d] і Q141531762?
Кіраўніцтва
Дырэктар Юльян Влад (апошні; 1987—1989)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Секурытатэ (рум.: Securitate — «бяспека»), афіцыйная назва — Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (рум.: Departamentul Securităţii Statului) МУС СРР — падраздзяленне ў складзе МУС Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія, якое выконвала функцыі тайнай паліцыі і спецслужбы.

Падраздзяленне было створана 30 жніўня 1948 года пры дапамозе кадраў з савецкіх спецслужбаў і НКУС СССР. Ліквідаваны жа дэпартамент быў 30 снежня 1989 года, неўзабаве пасля пакарання смерцю Нікалае Чаўшэску і Румынскай рэвалюцыі.