Садружнасць нацый
| Садружнасць нацый Commonwealth of Nations | |
|---|---|
| Сцяг Садружнасці нацый | |
| | |
|
|
|
| Члены Садружнасці | |
| Краіна | |
| Штаб-кватэра |
|
| Адрас | Marlborough House, Pall Mall, London SW1Y 5HX |
| Тып арганізацыі | language-based geopolitical organization[d] і commonwealth[d] |
| Афіцыйная мова | Англійская |
| Кіраўнікі | |
| Глава Садружнасці | Елізавета II |
| Генеральны сакратар |
|
| Chairperson-in-office |
|
| Заснаванне | |
| Заснаванне | 1926 / 1931 / 1949 |
| Закрыццё | Studrespublica |
| Член у |
54 дзяржавы-члена (членства Фіджы прыпынена) |
| thecommonwealth.org | |
Садружнасць нацый (англ.: Commonwealth of Nations) – міждзяржаўная арганізацыя, якая аб’ядноўвае незалежныя дзяржавы, большасць з якіх раней уваходзілі ў склад Брытанскай імперыі.
Таксама, сярод членаў арганізацыі ёсць краіны, якія ніколі не мелі залежнасці ад брытанскай кароны: Мазамбік, Тога і Габон[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Садружнасць не мае ўстаноўчых пагадненняў, канстытуцыі, афіцыйных атрыбутаў. Дзяржавы маюць поўны сувернітэт ва ўнутраных і знешніх справах. Агульныя праблемы вырашаюцца на канферэнцыях, рашэнні канферэнцый несапраўдныя для краін, якія прагаласавалі «супраць». Краіны Садружнасці могуць быць рэспублікамі (Індыя, Гана, Замбія і інш.), манархіямі (Вялікабрытанія, Малайзія, Бруней, Свазіленд і інш.).
16 краін юрыдычна з'яўляюцца манархіямі, якія фармальна ўзначальвае кароль Вялікабрытаніі, прадстаўлены ў гэтых краінах сваімі генерал-губернатарамі. Гэтыя краіны называюцца дзяржавамі ў складзе Садружнасці (11 краін у Амерыцы — Канада, Беліз, Ямайка, Барбадас, Багамы і 6 краін размешчаных на Малых Антыльскіх астравах, 5 краін у Акіяніі — Аўстралія, Новая Зеландыя, Папуа-Новая Гвінея, Саламонавы астравы і Тувалу).
Дзяржавы Садружнасці арыентуюцца на палітыку, прававую сістэму і традыцыі Вялікабрытаніі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Брытанская Садружнасць была створана ў 1931 годзе з самой Вялікабрытаніі і яе дамініёнаў — Канады, Аўстраліі, Паўднёва-Афрыканскага Саюзу, Ньюфаўндленда і Ірландыі.
Пасля Другой сусветнай вайны ў складзе Садружнасці засталася большасць колішніх калоній Вялікабрытаніі — каля 50 краін з агульнай тэрыторыяй больш 30 млн км² і насельніцтвам звыш 1,2 млрд чалавек ва ўсіх частках свету.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бажэнаў Ю. В. Садружнасць, Садружнасць нацый // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 79. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).