Перайсці да зместу

Логан Лерман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Логан Лерман
Logan Lerman
Імя пры нараджэнні Логан Уэйд Лерман
Дата нараджэння 19 студзеня 1992(1992-01-19)[1] (34 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, дзіця-акцёр, тэлеакцёр, акцёр
Кар’ера з 2000 па цяпер. час
Узнагароды
IMDb ID 0503567
www.loganlerman.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Логан Лерман (англ.: Logan Lerman; нар. 19 студзеня 1992(1992-01-19)[1], Беверлі-Хілз, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі акцёр, вядомы па сваіх ролях у фільмах «Эфект матыля», «Геймер», «Персі Джэксан і выкрадальнік маланак».

Логан Лерман нарадзіўся 19 студзеня 1992 года ў Беверлі-Хілз, штат Каліфорнія, ЗША, у яўрэйскай сям’і[2]. Маці Лермана, Ліса (народжаная Голдман), працуе яго менеджарам, а бацька, Лары Лерман — бізнесмен[2]. Скончыў школу (англ.: Beverly Hills High School)[3][4].

Логан гаворыць, што пачаў адчуваць цікавасць да акцёрскага мастацтва гадоў з пяці[5], і што ён вырас на фільмах[6]. Большасць яго сваякоў працуюць у сферы медыцыны, таму ў інтэрв’ю жартам заве сябе «паршывай авечкай»[7]. Яму цікава ўсё, што звязана з кінаіндустрыяй. У далейшым Лерман жадае паспрабаваць сябе ва ўсіх іпастасях, звязаных з кінаіндустрыяй[3].

З самага дзяцінства здымаўся ў рэкламе[8], а ў кіно дэбютаваў у 2000 годзе, зняўшыся ў ролі сына героя Мэла Гібсана ў фільме «Патрыёт». У тым жа годзе разам з Гібсанам зняўся ў фільме «Чаго хочуць жанчыны».

У 2001 годзе сыграў персанажа Адама Гарсіі ў дзяцінстве ў «Моцнай жанчыне», а ў фільме 2004 года «Эфект матыля» іграе персанажа Эштана Кутчэра ў дзяцінстве. У 2003 годзе Логан зняўся ў дзвюх тэлестужкаах, і адна з роляў прыносіць яму перамогу на кінапрэміі «Малады акцёр» у намінацыі Найлепшы малады акцёр тэлестужкі[9]. Акцёрская праца ў тэлесерыяле «Джэк і Бобі» таксама прыносіць у 2005 годзе перамогу на кінапрэміі «Малады акцёр»[10]. У 2006 годзе галоўная роля ў фільме «Крык савы» прыносіць яшчэ адну перамогу на кінапрэміі «Малады акцёр», але ўжо ў намінацыі Найлепшы малады акцёр кінастужкі[11].

У 2007 годзе здымаецца разам з Джымам Кэры ў фільме Джоэла Шумахера «Фатальны лік 23», а таксама ў «Цягніку на Юму» з такімі акцёрамі, як Расел Кроу, Крысціян Бэйл і Бен Фостэр. У 2009 годзе іграе Джорджа Хэмілтана ў «Мой адзіны», у якім Рэнэ Зелвегер іграла яго маці. У 2010 сыграў Персі Джэксана, сына Пасейдона ў фільме Крыса Каламбуса «Персі Джэксан і выкрадальнік маланак», заснаваным на кнізе Рыка Рыярдана. За гэту ролю быў намінаваны разам з Джэйкам Абелем, які сыграў сына Гермеса, на «MTV Movie Awards» у катэгорыі Найлепшая бойка[12].

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2000
ф Патрыёт The PatriotУільям Марцін
2000
ф Чаго хочуць жанчыны What Women Wantюны Нік Маршал
2001
ф Моцная жанчына Riding in Cars with BoysДжэйсан у 8 гадоў
2003
ф Пафарбаваны дом A Painted HouseЛюк Чэндлер
2004
ф Эфект матыля The Butterfly EffectЭван у 7 гадоў
2004—2005сДжэк і БобіJack & BobbyБобі МакКалістэр
2006
ф Крык савы HootРой Эберхарт
2007
ф Фатальны лік 23 The Number 23Робін Спароу
2007
ф Цягнік на Юму 3:10 to YumaУільям Эванс
2007
ф Прывітанне, Біл! Meet Bill«хлопец»
2009
ф Мой адзіны My One and OnlyДжордж Дэверо
2009
ф Геймер GamerСайман
2010
ф Персі Джэксан і выкрадальнік маланак Percy Jackson & the Olympians: The Lightning ThiefПерсі Джэксан
2011
ф Мушкецёры The Three MusketeersД'Артаньян
2012
ф Цяжкасці жыцця ізгоя The Perks of Being a WallflowerЧарлі
2013
ф Персі Джэксан і Мора пачвар Percy Jackson & the Olympians: The Sea of MonstersПерсі Джэксан

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  1. 1 2 Logan Lerman // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Biography for Logan Lerman (англ.) на сайце Internet Movie Database
  3. 1 2 Logan Lerman: Newest Musketeer learns along way (недаступная спасылка) (англ.) на сайте Variety
  4. ↑ Logan Lerman Percy Jackson and the Lightning Thief Interview (англ.) на сайте www.girl.com.au
  5. ↑ An Interview with Logan Lerman of «Percy Jackson & the Olympians» Архівавана 25 лютага 2010. (англ.) на сайце часопіса BlackBook
  6. ↑ Exclusive: Logan Lerman Talks 'My One and Only' and 'Gamer' Архівавана 24 снежня 2013. (англ.) на сайце www.cinemaspy.com
  7. ↑ hero worship: logan lerman Архівавана 6 сакавіка 2010. (англ.) на сайце часопіса Teen Vogue
  8. ↑ Lightning could strike for 'Percy' and star Logan Lerman (англ.) на сайце USA Today
  9. ↑ 25th Annual Young Artist Awards — Winners and Nominations Архівавана 2 лютага 2017. (англ.) на сайце кінапрэміі
  10. ↑ 26th Annual Young Artist Awards — Nominations / Special Awards Архівавана 4 сакавіка 2008. (англ.) на сайце кінапрэміі
  11. ↑ 28th Annual Young Artist Awards — Nominations / Special Awards Архівавана 27 чэрвеня 2014. (англ.) на сайце кінапрэміі
  12. ↑ Winners: 2010 MTV Movie Awards (англ.) на сайце MTV
  13. ↑ UK-raised theater actor nabs «Spider-Man» role Архівавана 7 красавіка 2014. (англ.) на сайце Reuters