Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт імя А. Гумбальта
| Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт імя А. Гумбальта | |
|---|---|
| англ.: California State Polytechnic University, Humboldt | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: California State Polytechnic University, Humboldt |
| Заснаваны | 1913 |
| Тып | політэхнічны ўніверсітэт |
| Студэнты | 6 612[1] і 5 285[2] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Арката, Каліфорнія, ЗША |
| Сайт | humboldt.edu |
Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт імя А. Гумбальта (англ.: California State Polytechnic University, Humboldt) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Арката ў штаце Каліфорнія, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта адзін з трох політэхнічных універсітэтаў у сістэме Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта і самая паўночная ўстанова гэтай універсітэцкай сістэмы. Галоўны кампус, размешчаны на схіле ўзгорка на ўскрайку прыбярэжнага лесу секвойі, мае цудоўны від на горад і акіян. Камус размешчаны на паўночным узбярэжжы Каліфорніі за 450 км на поўнач ад Сан-Францыска і за 1052 км на поўнач ад Лос-Анджэлеса, адрозніваецца сваёй прыроднай прыгажосцю. Гэта самы заходні ўніверсітэт у так званых сумежных Злучаных Штатах (гэта значыць за выключэннем Аляскі і Гаваяў). Універсітэт мае статус іспанамоўнай ўстановы. Ён прапануе 48 праграм атрымання ступені бакалаўра і 12 праграм атрымання ступені магістра і не прапануе праграм аспірантуры. Універсітэт, заснаваны як каледж у 1913 годзе, узяў назву акругі і прылеглага заліва, названых ў гонар вядомага вучонага Аляксандра фон Гумбальта.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў, гуманітарных і сацыяльных навук
- Каледж прыродных рэсурсаў і навук
- Каледж прафесійных студый
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каліфарнійскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт імя А. Гумбальта- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы