Перайсці да зместу

Дыялект

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дыяле́кт (грэч. διάλεκτος — гаворка) — гістарычна сфарміраваная разнавіднасць дыялектнай мовы на пэўнай частцы тэрыторыі яе пашырэння з адносным адзінствам фанетычных, граматычных і лексічных сродкаў. Асобны дыялект уваходзіць у склад больш шырокага моўнага ўтварэння, супрацьпастаўлены іншым дыялектам і мае з імі некаторыя агульныя рысы[1].

Віды дыялектаў

[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюць дыялекты тэрытарыяльныя і сацыяльныя. Пад тэрытарыяльнымі дыялектамі разумеюць разнавіднасць дадзенай мовы на частцы тэрыторыі пашырэння гэтай мовы, а пад сацыяльнымі дыялектамі — разнавіднасць мовы, што выкарыстоўваецца пэўнымі сацыяльнымі групамі насельніцтва, аб’яднанымі прафесійнымі або іншымі інтарэсамі[1].

Сацыяльныя дыялекты не маюць уласнай фанетычнай і граматычнай сістэмы, змяшчаюць штучна створаныя словы і выразы, аформленыя па законах літаратурнай або дыялектнай мовы, і ў поўным сэнсе слова не з’яўляюцца дыялектамі[1].

  1. 1 2 3 Дыялект // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — С. 556. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.