Перайсці да зместу

Джордж Фентан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джордж Фентан
George Fenton
Фентан ў 1969 годзе
Фентан ў 1969 годзе
Асноўная інфармацыя
Імя пры нараджэнні George Richard Ian Howe Fenton
Дата нараджэння 19 кастрычніка 1949
Месца нараджэння Бромлі, Кент, Англія
Дата смерці 5 кастрычніка 2026(2026-10-05)[1] (76 гадоў)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесія кампазітар
Узнагароды
georgefenton.com

Джордж Рычард Іэн Хаўі Фентан (нар. 19 кастрычніка 1949 г.[4]), прафесійна вядомы як Джордж Фентан, — англійскі кампазітар. Найбольш вядомы сваёй працай па напісанні музыкі да фільмаў і тэлебачання, ён атрымаў пяць намінацый на прэмію «Оскар», BAFTA, Залаты глобус, Эмі і ншых.

Ён часта супрацоўнічаў з рэжысёрамі Рычардам Атэнбара, Норай Эфрон, Алістэрам Фотэргілам, Стывенам Фрырзам, Нікаласам Хайтнерам, Кенам Лоўчам, Эндзі Тэнантам, Нілам Джорданам і Тэры Гіліямам.

У 1974 годзе Фентан атрымаў свой першы буйны заказ — у якасці кампазітара і музычнага кіраўніка для тэатральнай пастаноўкі Пітэра Гіла Дванаццатая ноч з Каралеўскай шэкспіраўскай трупай у Стратфардзе-на-Эйване .

Фентан напісаў сваю першую музыку да тэлевізійнага фільма ў 1976 годзе.[5] Гэта быў працяг яго супрацоўніцтва з Пітэрам Гілам для пастаноўкі Гіла Hitting Town, сцэнар да якой напісаў Стывен Палякоў .

Тэлевізійныя дакументальныя фільмы пра дзікую прыроду

[правіць | правіць зыходнік]

Фентан напісаў музыку для шэрагу вядомых тэлевізійных фільмаў пра дзікую прыроду, часта супрацоўнічаючы з вядучым праграм пра дзікую прыроду Дэвідам Атэнбара і рэжысёрам-дакументалістам Аластэрам Фотэргілам.

У 2003 годзе ён напісаў і дырыжыраваў музыку да дакументальнага фільма Deep Blue. Яе выканаў Берлінскі філарманічны аркестр — гэта была першая музыка да фільма, запісаная аркестрам у яго гісторыі. У 2007 годзе яны паўтарылі супрацоўніцтва для мастацкага дакументальнага фільма Earth.

У 2022 годзе Джордж зноў супрацоўнічаў з Алістэрам Фотэргілам і Дэвідамм Атэнбара, на гэты раз для серыяла hild Isles на BBC One.

Мастацкія фільмы

[правіць | правіць зыходнік]

Фентан напісаў музыку да больш чым ста мастацкіх фільмаў.

Яго першы буйны прарыў адбыўся ў 1982 годзе з біяграфічным фільмам Рычарда Атэнбара Гандзі, за які ён быў намінаваны — разам са сваім супрацоўнікам Раві Шанкарам — на прэмію «Оскар» за арыгінальную музыку.

Канцэртная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Фентан атрымаў прэмію Айвара Навела, BAFTA і прэмію «Эмі» за найлепшую музыку да тэлебачання да фільма The Blue Planet, а ў кастрычніку 2002 года ён стварыў канцэрт The Blue Planet in Concert, прэм'ера якога адбылася ў Каралеўскай фестывальнай зале ў Лондане. Пасля гэтага ён стварыў канцэрты Planet Earth і Frozen Planet і выступаў з гэтымі канцэртамі на такіх пляцоўках, як Галівуд-Боўл, Сіднейскі оперны тэатр, Уэмблі-Арэна і Ziggo Dome ў Амстэрдаме.

У 2003 годзе ён напісаў музыку да дакументальнага фільма Deep Blue, які выканаў Берлінскі філарманічны аркестр. У 2007 годзе яны паўтарылі супрацоўніцтва для дакументальнага фільма Зямля. Разам з прадзюсарам Джэйн Картэр Фентан ператварыў кожную з партытур у канцэртныя творы. Яго кінакампазіцыі выконваюцца аркестрамі па ўсім свеце.[6]

Ганаровыя званні

[правіць | правіць зыходнік]

Фентан быў прызначаны камандорам Ордэна Брытанскай імперыі (CBE) ў 2023 годзе за заслугі ў музыцы.[7]

Выбраная дыскаграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  1. ↑ Blue Planet and Gandhi composer George Fenton dies aged 76 — BBC Online. Праверана 6 кастрычніка 2026.
  2. ↑ Шведская база дадзеных фільмаў — Svenska Filminstitutet. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. ↑ CONOR.SI Праверана 31 ліпеня 2018.
  4. ↑ George Fenton Official Website Biography. georgefenton.com. Праверана 1 October 2018.
  5. ↑ Stephen Poliakoff on Hitting Town. Bleeding Cool (6 верасня 2013). Праверана 15 December 2015.
  6. ↑ George Fenton official eebsite biography. George Fenton. Праверана 1 October 2018.
  7. ↑ Дадатак №63918, стар. 10(англ.) // London Gazette : газета. — L. — В. 63918. — № 63918. — С. 10.