Джафар Панахі
| Джафар Панахі | |
|---|---|
| перс.: جعفر پناهی | |
| | |
| Дата нараджэння | 11 ліпеня 1960[1][2][…] (66 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Panah Panahi[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, мантажор, сцэнарыст, акцёр, рэжысёр |
| Узнагароды |
прэмія імя Сахарава (12 снежня 2012) Caméra d'Or[d] (1995) Golden Leopard[d] (1997) Un Certain Regard[d] (2003) Сярэбраны мядзведзь[d] (2006) Carrosse d'or[d] (2011) honorary doctorate from the University of Strasbourg[d] (2013) Best Screenplay Award[d] (2018) Залатая пальмавая галіна (24 мая 2025) Asia Pacific Screen Award for Achievement in Directing[d] (2025) Gotham Independent Film Award for Best Original Screenplay[d] (2025) |
| IMDb | ID 0070159 |
Джафар Панахі (перс.: جعفر پناهی; нар. 11 ліпеня 1960[1][2][…], Міянэ[d], Усходні Азербайджан) — іранскі кінарэжысёр і сцэнарыст.
Яго фільмы неаднаразова забаранялі ў Іране, а самога яго ў 2010 годзе арыштавалі і асудзілі да турэмнага зняволення. Яму таксама на 20 гадоў забаранілі здымаць кіно, выязджаць з краіны і даваць інтэрв’ю. Тым не менш, ён працягваў працаваць у падпольных умовах. Адзін з сваіх самых знакамітых фільмаў, «Таксі», ён, каб абысці забарону на здымкі камерай, зняў на відэарэгістратар аўтамабіля. Фільм «Чыстая выпадковасць» Панахі прэзентаваў асабіста на Канскім кінафестывалі 2025, упершыню з 2010 года.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Яго дэбютны поўнаметражны фільм «Белы шар» (1995) атрымаў «Залатую камеру» на Канскім фестывалі.
У 1997 годзе фільм «Люстэрка» адзначаны прызам «Залаты леапард» у Лакарна.
У 2000 годзе стужка «Кола» заваявала «Залатога льва» на Венецыянскім фестывалі.
Фільм «Таксі» ў 2015 годзе атрымаў «Залатога мядзведзя» Берлінале.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Jafar Panahi // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Jafar Panahi // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.