Перайсці да зместу

Георг Вільгельм Пабст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георг Вільгельм Пабст
ням.: Georg Wilhelm Pabst
Дата нараджэння 27 жніўня 1885(1885-08-27)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 1967(1967-05-29)[4][5][…] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Gertrude Pabst[d]
Дзеці Peter Pabst[d] і Michael Pabst[d]
Прафесія кінарэжысёр, мантажор, сцэнарыст, акцёр, тэатральны акцёр, тэатральны рэжысёр, рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0655065
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Георг Вільгельм Пабст (ням.: Georg Wilhelm Pabst; 27 жніўня 1885(1885-08-27)[1][2], Роўдніцы-над-Лабем, Цыслейтанія[3] — 29 мая 1967(1967-05-29)[4][5][…], Вена[6][7][…]) — аўстрыйскі кінарэжысёр.

З 1905 акцёр і рэжысёр у тэатрах Цюрыха, Зальцбурга, Берліна, Нью-Ёрка, Вены. З 1921 года ў кіно, з 1923 года — кінарэжысёр. З 1933 года працаваў у Францыі і ЗША, з 1939 года ў Аўстрыі. У фільмах спалучыў традыцыі экспрэсіянізму, камершпіле (разнавіднасць драмы з павышаным псіхалагізмам, імкненнем агаліць унутраную сутнасць звычайна нешматлікіх персанажаў, сацыяльным песімізмам), тэорыю псіхааналізу Зігмунда ​Фрэйда з рэалістычным падыходам да адлюстравання рэчаіснасці; «Скарб» (1923), «Графіня Донелі» (1924), «Бязрадасны завулак» (1925, у савецкім пракаце «Бязрадасная вуліца»), «Тайнікі душы» (1926), «Каханне Жанны Ней» (паводле І.​Эрэнбурга, 1927), «Памылковы шлях» («Пажадлівасць», 1928), «Скрынка Пандоры» (паводле Ф.​Ведэкінда, у савецкім пракаце «Лулу»), «Дзённік паўшай» (абодва 1929), «Заходні фронт, 1918» (1930, першы гукавы фільм), «Трохграшовая опера» (паводле Б.​Брэхта і К.​Вейля, 1931), «Дон Кіхот» (паводле М.​Сервантэса, 1933), «Зверху ўніз», «Сучасны герой» (паводле Л.​Бромфілда, абодва 1934), «Мадэмуазель доктар» (1937), «Шанхайская драма» (1938), «Працэс» (паводле Ф.​Кафкі, 1947, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі 1948), «Апошні акт» (паводле Э.​М.​Рэмарка, 1955) і інш.