Вуаерызм
Выгляд
Вуаерызм, візіянізм, скапафілія — форма палавой разрадкі, якая заключаецца ў схільнасці да разглядання палавых органаў або палавога акта іншых асоб, від палавога інфантылізму. Неадольнае жаданне ўбачыць забароненае падштурхоўвае візіяніста на падгляданне ў туалетах, інтэрнатах, бальніцах і інш. Назіраецца таксама ў чвэрці дзяцей дашкольнага ўзросту, ва ўзросце 7-11 гадоў выяўляецца ў кожнага трэцяга хлопчыка і прыкладна ў 6 % дзяўчынак. Замацоўванню дзіцячага вуаерызму спрыяюць цяжкасці ў адносінах з равеснікамі, асабліва процілеглага полу, стойкая фіксацыя ў нясталай псіхіцы дзіцяці ўбачанай ім сцэны інтымнай блізкасці і г.д. Да разнавіднасцей вуаерызму можна аднесці захапленне стрыптызам, вар’етэ, эратычнымі шоу, фотаздымкамі і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вуаерызм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Современная сексология. Энциклопедия. — Под общей редакцией доктора медицинских наук В. А. Доморацкого. — Мн.: БелЭн., 2008. — 384 с.: іл.