Перайсці да зместу

Валет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валеты ўсіх чатырох масцей (англійскі ўзор)

Вале́т[1][2] (таксама ніжнік[3][4]) — ігральная карта з выявай маладога чалавека. У стандартнай французскай калодзе чацвёртая па старшынству ігральная карта, якая займае месца паміж дзясяткай і дамай (мае намінал 11).

У нямецкай і швейцарскай калодах аналагам валета з’яўляецца ніжнік (унтар).

Назва і паходжанне

[правіць | правіць зыходнік]

Слова «валет» паходзіць ад французскага valet («слуга»), якое трапіла ў беларускую мову праз рускую[5].

Сустракаецца таксама назва ніжнік, якая была ўспадкаваная ад больш ранніх калод. Назва «ніжнік» запазычана з польскай мовы (польск.: niżnik). Этымалогія слова звязана з прыметнікам «ніжні» (той, які знаходзіцца ў паслядоўнасці буйных карт на самым нізе)[6].

Прататыпы персанажаў

[правіць | правіць зыходнік]

У сярэднявечнай Францыі (Парыжскі ўзор), дзе склаўся сучасны дызайн карт, кожная фігура мела свайго гістарычнага або міфалагічнага прататыпа:

У англа-амерыканскай традыцыі канкрэтных прататыпаў няма.

У розных краінах валет абазначаецца па-рознаму ў залежнасці ад мовы:

  • V — ад фр.: Valet (Францыя).
  • J — ад англ.: Jack (ЗША, Вялікабрытанія). Раней у Англіі выкарыстоўвалася абазначэнне Kn (ад Knave — «слуга», «нягоднік»), але яно было заменена на J, каб пазбегнуць блытаніны з каралём (K).
  • B — ад ням.: Bube («хлопчык», «слуга») або нідэрл.: Boer («селянін»).
  • W — ад польск.: Walet.
  • В — ад руск.: Валет.

Вобраз валета сустракаецца ў мастацтве і літаратуры:

Французская калода (Парыжскі ўзор)

[правіць | правіць зыходнік]

Англа-амерыканскі ўзор

[правіць | правіць зыходнік]

Рускі (Атласны) ўзор

[правіць | правіць зыходнік]

Марсельскае таро

[правіць | правіць зыходнік]

У стандарце Unicode для валетаў прадугледжаны спецыяльныя сімвалы:

  • 🂻 (U+1F0BB) — Чырвовы валет
  • 🃋 (U+1F0CB) — Званковы валет
  • 🂫 (U+1F0AB) — Піковы валет
  • 🃛 (U+1F0DB) — Трэфовы валет
  1. ↑ вале́т // Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65 000 слоў : у 2 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа ; пад рэд. І. Л. Капылова. — Мінск: Беларусь, 2022. — Т. 1: А — Н. — 487 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-1547-8.
  2. ↑ вале́т // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; пад агульнай рэдакцыяй К. К. Атраховіча (К. Крапівы). — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1977―1984.
  3. ↑ ні́жнік // Беларуска-рускі слоўнік = Белорусско-русский словарь : [у 3 т. : больш за 110 000 слоў] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы ; пад рэдакцыяй А. А. Лукашанца. — Выд. 4-е, перапрацаванае і дапоўненае. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2012. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0613-0.
  4. ↑ Шаблон:Крыніцы/Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне
  5. ↑ Вале́т // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,. — Мінск: Навука і тэхніка, 1978―.
  6. ↑ Ні́жнік // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,. — Мінск: Навука і тэхніка, 1978―.