Бестселер
Выгляд
Бестсе́лер (ад англ.: best seller — літаральна «найлепш прадаецца») — найбольш ходкая кніга, якая выдадзена вялікім тыражом і карыстаецца павышаным попытам. Тэрмін узнік у ЗША у канцы XIX стагоддзя[1].
Характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Поспех бестселера абумоўлены найперш рэкламай, дзе стаўка робіцца на стэрэатыпы масавай свядомасці, сучасную моду, прэстыжнасць або забароненасць (гл. масавая літаратура)[1].
Сярод такога роду літаратуры звычайна пераважаюць дэтэктывы, фантастычна-прыгодніцкія і любоўныя раманы, хоць у разрад бестселераў могуць трапіць і творы сур’ёзнай літаратуры. Класічным прыкладам з’яўляецца Біблія, якая выдаецца на сотнях моў свету[1].
Спісы бестселераў рэгулярна друкуюцца ў буйных перыядычных выданнях Заходняй Еўропы і ЗША[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя 1996, с. 129.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бестселер // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 129. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).