Перайсці да зместу

Берынгава мора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Берынгава мора
Геаграфічнае становішча
ТыпМора 
ЧасткаЦіхі акіян 
Краіны 
60°02′34″ пн. ш. 178°51′27″ з. д.HGЯO
Характарыстыкі
Даўжыня2 400 км
Шырыня1 600 км
Плошча2 315 000 км²
Аб'ём3 796 000 км³
Найбольшая глыбіня4 151 м
Сярэдняя глыбіня1 600 м
Гідралогія
УпадаюцьЮкан, Анадыр 
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Берынгава мора — паўзамкнёнае мора на поўначы Ціхага акіяна, аддзяляецца ад яго Алеўцкімі і Камандорскімі астравамі; Берынгаў праліў злучае яго з Чукоцкім морам і Паўночным Ледавітым акіянам. Берынгава мора абмывае берагі Расіі і ЗША. Плошча 2315 тыс.км², найбольшая глыбіня 5500 м. Залівы: Анадырскі, Брыстолькі, Нортан, Алютарскі. Самыя вялікія астравы: Святога Лаўрэнція, Нунівак, Астравы Прыбылова, Карагінскі. Берагі моцна парэзаныя, усходнія — нізінныя, заходнія — пераважна гарыстыя. Упадаюць рэкі Анадыр і Юкан. Клімат на поўначы арктычны і субарктычны з адметнымі рысамі кантынентальнасці, на поўдні ўмерана марскі.