Перайсці да зместу

Альбер Клод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альбер Клод
фр.: Albert Claude
Дата нараджэння 24 жніўня 1898(1898-08-24)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 1983(1983-05-22)[1][2][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Julia Gilder[d][3][4]
Род дзейнасці біёлаг, урач, выкладчык універсітэта, біяхімік, хімік, цытолаг
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альбер Клод (фр. Albert Claude) (23 жніўня 1899, Ланглье, Бельгія — 22 мая 1983, Брусель) — бельгійскі і амерыканскі вучоны-біяхімік.

Нарадзіўся і памёр у Бельгіі, 20 гадоў (1929—1950) жыў у ЗША, захаваўшы да канца жыцця падвойнае грамадзянства. Альбер Клод ператварыў цыталогію — дысцыпліну, якая апісвае будову жывой клеткі, у сапраўдную навуку. Адным з першых ужыў метад дыферэнцыраванага цэнтрыфугавання для даследавання субклетачных структур. Упершыню пачаў выкарыстоўваць у біялогіі электронны мікраскоп. Паказаў выразную сувязь паміж структурай, функцыяй і месцазнаходжаннем у клетцы таго ці іншага клетачнага элемента. Так, ён выявіў дыхальную функцыю мітахондрый. Прафесар Брусельскага і Рокфелераўскага ўніверсітэтаў. Ён быў членам французскай і бельгійскай медыцынскіх акадэмій і ганаровым членам Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.

У 1974 годзе, сумесна з двума калегамі (Георгам Паладэ і Крысціянам дэ Дзювам) атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне (1974) «за адкрыцці, якія тычацца структурнай і функцыянальнай арганізацыі клеткі».

Зноскі

  1. 1 2 3 Albert Claude: Facts // nobelprize.org — Nobel Foundation. Праверана 12 лютага 2019.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Bell A. Albert Claude: BELGIAN CYTOLOGIST — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768. Праверана 12 лютага 2019.
  3. ↑ Geni — 2006. Праверана 8 верасня 2024.
  4. ↑ Geni — 2006. Праверана 8 верасня 2024.
  5. ↑ Cooper D. Y. Claude, Albert (1899-1983), cell biologist // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.1202018 Праверана 12 лютага 2019.
  6. ↑ Notable Names Database — 2002.