Іанічнае мора
Выгляд
|
Іанічнае мора
|
|
|---|---|
Від на ўзбярэжжа Албаніі і Грэцыі з вострава Корфу | |
| Геаграфічнае становішча | |
| Тып | Мора |
| Частка | Міжземнамор'е |
| Краіны басейна | |
| 38°06′04″ пн. ш. 18°17′41″ у. д.HGЯO | |
| Характарыстыкі | |
| Даўжыня | 100 км |
| Плошча | 169 тыс. км² |
| Найбольшая глыбіня | 5 121 м |
| Сярэдняя глыбіня | 2 083 м |
| Гідралогія | |
| Упадаюць | |
Іані́чнае мо́ра – цэнтральная частка Міжземнага мора, змешчаная паміж Балканскім і Апенінскім паўвастравамі і астравамі Крыт і Сіцылія. На поўначы пралівам Атранта злучаецца з Адрыятычным морам, на захадзе — Месінскім пралівам з Тырэнскім морам. Амывае берага Італіі, Албаніі і Грэцыі.
Плошча 169 тыс. км². Глыбіня да 5121 м. Тэмпература вады летам (жнівень) 25—26 °C, зімой (люты) — 13—15 °C. Салёнасць 37—38 ‰. Прылівы паўсуткавыя, да 0,4 м, згонна-нагонныя ваганні узроўню вады ля берагу да 1,2 м. Берагі моцна парэзаныя, буйныя залівы — Патраікос, Карынфскі, Таранта. Уздоўж усходняга берагу — Іанічныя астравы.
Асноўныя порты і ВМБ: Патры, Керкіра, Карынф (усе — Грэцыя), Таранта, Рэджа-ды-Калабрыя, Месіна, Катанія, Аўгуста (усе — Італія).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іанічнае мора- Іанічнае мора (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі