Паўднёвы Буг
Выгляд
| Паўднёвы Буг | |
Південний Буг | |
Паўднёвы Буг каля Віньніцы | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | Бужок |
| Вышыня вытоку | 350 м |
| Вусьце | Чорнае мора |
| Краіны басэйну | Украіна |
| Вобласьці | Хмяльніцкая вобласьць, Віньніцкая вобласьць, Кіраваградзкая вобласьць, Адэская вобласьць і Мікалаеўская вобласьць |
| Даўжыня | 806 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 108 м³/с |
| Плошча басэйну | 63700 км² |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Асноўныя прытокі | |
| Левыя | Сінюха, Мэртвавод, Інгул |
| Правыя | Згар, Кадыма, Гнілы Яланэц |
Паўднёвы Буг, Бог (па-ўкраінску: Південний Буг, антычная назова — Гіпаніс), рака ўва Ўкраіне (працякае ў Хмяльніцкай, Віньніцкай, Кіраваградзкай ды Мікалаеўскай абласьцях). Упадае ў Дняпроўска-Бузкі ліман Чорнага мора.
Гэта пятая паводле велічыні рака Ўкраіны й найвялікшая рака, якая цячэ выключна па тэрыторыі Ўкраіны. Цячэ па цэнтральных і паўднёвых яе абласьцях праз зону лесастэпу й стэпу. Тут на паверхню выходзіць найстаражытнейшае ва Ўкраіне геалягічнае ўтварэньне — Украінскі крышталічны шчыт, дзякуючы якому Паўднёвы Буг вядомы сваімі парогамі.