Крыніца (часопіс)
| Крыніца | |
| Дата заснаваньня | 1989 |
|---|---|
| Дата закрыцьця | 2004 |
| Мова | беларуская мова |
«Крыні́ца» (1989-2004) — беларускі літаратурны і грамадзка-палітычны (да 1994) часопіс.[1][2][3]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў выходзіць з 1989 года пад кіраўніцтвам Уладзімера Някляева. На той момант вакол выданьня згуртаваліся беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. У 1989—1994 гадах выданьне пазыцыянуе сябе як масавы грамадзка-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую частку. Абмяркоўвае актуальныя праблемы народаў СССР, а пасьля зьнікненьня Савецкага Саюзу аналізуе палітычную, эканамічную і культурную сытуацыю ў краінах СНД. Выходзіў на беларускай (Крыніца) і расейскай мовах (Родник)— дублявана.
У 1994—2002 гадах — элітарны інтэлектуальны літаратурны часопіс на беларускай мове, арыентаваны выключна на беларускую чытацкую аўдыторыю, перадусім на творчую інтэлігенцыю[4].
У 1994 годзе адначасова пабачылі сьвет № 7—8 «старога» часопісу і № 7 (1) — новага, часопіс распачаў новую нумарацыю.
У 2002 годзе без узгадненьня з заснавальнікам — Саюзам пісьменьнікаў — часопіс быў уключаны у дзяржаўны медыя-холдынг.
У тым годзе «Крыніца» выдала два нумары (№ 9-10, 11-12) пад ранейшай назвай, а пасьля зьмяніла найменьне на «Крыніца. Славянскі сьвет», захаваўшы старую нумарацыю.
Новы рэдактар часопісу «Крыніца» Вячаслаў Дашкевіч пачаў сваю дзейнасьць са зьняцьця з красавіцкага нумару п’есы Сяргея Кавалёва «Сёстры Псыхеі». У тым самым нумары мусіла асьвятляцца постаць Гюнтэра Граса — нямецкага пісьменьніка, Нобэлеўскага ляўрэата. Паэтычныя і празаічныя творы Граса падаваліся ў перакладах Лявона Баршчэўскага. Апошні, пратэстуючы супраць скандальнай сытуацыі вакол літаратурных выданьняў, забраў свае пераклады[5].
Часопіс выходзіў на працягу 2003 году і меў за мэту знаёміць зь літаратурай славянскіх народаў. З 2004 году «Крыніца» спыняе сваё існаваньне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Крыніца. kamunikat.org. Архіўная копія ад 27 красавіка 2020 г.
- ↑ ЧАСОПІС “КРЫНІЦА” ЗАЧЫНЯЕЦЦА, А “ЛІМ” БУДЗЕ ПЕРАЙМЕНАВАНЫ. Радыё Свабода.
- ↑ Рыхтуецца электроннае выданьне часопіса “Крыніца” // “ПрайдзіСьвет”25 лютага 2013 г. Архіўная копія ад 21 красавіка 2020 г. Праверана 2020-05-10 г.
- ↑ Крыніца 1 (7) 1994 (недаступная спасылка)
- ↑ Часопісы як грыбы, 17-05-2022
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Крыніца (часопіс) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Часопіс Крыніца архіў