Журавіны
| Журавіны | |
Ягады журавін | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Двудольныя |
| Атрад | Верасакветкавыя |
| Сямейства | Верасовыя |
| Род | Вакцыніюм |
| Падрод | Журавіны |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Oxycóccus | |
| Арэал | |
Жураві́ны (па-лацінску: Oxycóccus) — вечназялёны дробны нізкі куст з тонкімі гнуткімі галінкамі 15—75 см даўжынёю.
Біялягічнае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Лісьце доўгае, бліскучае, на зіму не адпадае, зьверху цёмна-зялёнае, зьнізу шэраватае, з уціснутай сярэдняй жылай. Кветкі цёмна-ружовыя.
Плод — цёмна-чырвоная шарападобная вельмі кіслая ягада з сакавітай мякацьцю і шчыльнай скуркай. Цьвіце ў траўні, ягады сьпеюць у верасьні—кастрычніку.
Збор і захоўваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Расьце на тарфяным грунце і імховых балотах. Разам з журавінамі растуць сасна, дурніцы, падвей, багун.
У Беларусі расьце паўсюдна.
Прамысловая здабыча
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Некалькі гадоў таму Беларусь выйшла на 3-е месца ў сьвеце па аб’ёмах збору журавінаў і на 4-е месца па экспарце пасьля Чылі, Канады і ЗША[1].
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У народнай мэдыцыне ягады спажываюць пры зьніжанай кісьліннасьці страўніка. З журавінаў гатуюць морсы, сокі, квасы, экстракты, кісялі. Узвары й экстракты з журавінаў прыемныя й карысныя пры стоме. Лісьце можа ўжывацца як гарбата. Журавіны зьяўляюцца сховішчам шматлікіх карысных рэчываў і вітамінаў.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2019 годзе Беларусь знаходзілася на 10-м месцы ў сьвеце паводле збору журавінаў[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Наша Страва - 2: Журавіны. «Пакаленьне б/у» (6 студзеня 2011). Праверана 6 студзеня 2011 г.
- ↑ Беларусь знаходзіцца сярод сусьветных лідэраў па вырошчваньні льновалакна, жыта і журавінаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 15 лістапада 2019 г. Праверана 23 сьнежня 2019 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Журавіны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |