Джэймз Мэдысан
| Джэймз Мэдысан | |
| па-ангельску: James Madison[1] | |
| | |
|---|---|
| 4 сакавіка 1793 — 4 сакавіка 1797 | |
| Наступнік | John Dawson[d] |
| 4 сакавіка 1809 — 4 сакавіка 1817 | |
| Папярэднік | Томас Джэфэрсан |
| Наступнік | Джэймз Манро |
| 2 траўня 1801 — 3 сакавіка 1809 | |
| Папярэднік | Леві Лінкальн[d] |
| Наступнік | Роберт Сміт[d] |
| сьнежань 1808 — 4 сакавіка 1809 | |
| Папярэднік | Томас Джэфэрсан |
| Наступнік | Джэймз Манро |
| 25 траўня 1787 — 17 верасьня 1787 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 16 сакавіка 1751[2][3][4] |
| Памёр | 28 чэрвеня 1836[5][6][2][…] (85 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Долі Мэдысан[d][7] |
| Бацька | James Madison, Sr.[d][7] |
| Маці | Eleanor Rose Conway[d][8][7] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Джэймз Мэ́дысан (па-ангельску: James Madison; 1751—1836) — 4-ы прэзыдэнт ЗША, удзельнік вайны за Незалежнасьць ЗША 1775—1783, адзін з аўтараў Канстытуцыі ЗША. Мэдысан быў абраны прэзыдэнтам у 1808 годзе. Матываваны жаданьнем набыць землі, якія належалі Вялікабрытаніі, Гішпаніі і карэнным амэрыканцам, і пасьля таго як дыпляматычныя пратэсты і гандлёвае эмбарга не спынілі брытанскія захопы тавараў, што дастаўляліся амэрыканскімі караблямі, за час Мэдысана ЗША ўзяла ўдзел у вайне 1812 году. Мэдысан быў перавыбраны прэзыдэнтам на выбарах 1812 году, якія адбываліся ў час вайны. Вайна пераканала Мэдысана ў неабходнасьці мацнейшага фэдэральнага ўраду. Не зважаючы на тое, што вайна фактычна скончылася без выразнага выніку ў 1815 годзе, многія амэрыканцы ўспрынялі яе як пасьпяховую «другую вайну за незалежнасьць» супраць Вялікабрытаніі, што ўзмацніла папулярнасьць Мэдысана. Ён кіраваў стварэньнем Другога банку ЗША і ўхваліў прыняцьцё ахоўнага тарыфу 1816 году. ЗША набылі зямлі плошчаю ў 110 000 км² праз дамовы або вайну з карэннымі плямёнамі падчас прэзыдэнцтва Мэдысана.
Па сыходзе зь дзяржаўнай службы ў 1817 годзе Мэдысан вярнуўся на сваю плянтацыю Мантпэльер, дзе ён памёр у 1836 годзе. Мэдысан быў уладальнікам рабоў, але вызваліў аднаго раба ў 1783 годзе, каб прадухіліць паўстаньне ва ўласным маёнтку, аднак паводле тастамэнту аніводзін з рабоў ня быў вызвалены па ягонай сьмерці. Гісторыкі ўважаюць Мэдысана за аднаго з найважнейшых айцоў‑заснавальнікаў ЗША і звычайна ацэньваюць яго як прэзыдэнта вышэй за сярэдні ўзровень, але яго крытыкуюць за падтрымку рабства. Імя Мэдысана ўшанаванае ў многіх аб’ектах ва ўсёй краіне, у тым ліку так названая спартовая арэна ў Нью-Ёрку Мэдысан-Сквэр-Гардэн, Унівэрсытэт Джэймза Мэдысана, Мэмарыяльны будынак Джэймза Мэдысана, сталіца штату Вісконсін і вайсковы карабель флёту ЗША.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118730029 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- 1 2 James Madison // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ James Madison // GeneaStar
- ↑ James Madison // Roglo — 1997.
- ↑ Brant I. James Madison // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Societies A. C. o. L., Press O. U., Banning L. Madison, James (05 March 1751–28 June 1836), "the father of the Constitution" and fourth president of the United States (анг.) // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.0300303
- 1 2 3 Kindred Britain
- ↑ Lundy D. R. James Madison // The Peerage (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мэдысан у Бібліятэцы Кангрэсу.
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |