Вуліца Сьвярдлова (Менск)
| Сьвярдлова | |
Менская фабрыка-кухня, пачатак вуліцы Сьвярдлова | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Раёны гораду | |
| Гістарычны раён | Новае Места (Менск) |
| Былыя назвы | Ігуменская, Каломенская |
| Бліжэйшыя станцыі мэтро | Плошча Леніна |
| Вуліца Сьвярдлова ў Вікісховішчы | |
Вуліца Сьвярдлова (гістарычная назва — Ігуменская, Каломенская) — вуліца ў цэнтральнай частцы Менску (Ленінскі і Кастрычніцкі раёны), пачынаецца ад будынку Менскай фабрыкі-кухні ў раёне вуліцы Берсана і ідзе да скрыжаваньня з вуліцай Аранскай, дзе пераходзіць у вуліцу Маякоўскага. Названая ў гонар савецкага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча Якава Сьвярдлова. Нумарацыя дамоў ідзе ад Менскай фабрыкі-кухні. Перасякае вуліцы: Савецкую, Ленінградзкую, Карла Маркса, Кірава, Ульянаўскую, Бабруйскую. Побач разьмешчаная станцыя мэтро Плошча Леніна.
На вуліцы разьмешчаныя: Менскі паштамт[~ 1], Менская фабрыка-кухня[~ 2], Дом Уніхоўскага[~ 3], Музэй гісторыі беларускага кіно[~ 4], Менскі абластны суд[~ 5], Гатэль "Менск"[~ 6].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сваю гістарычную назву вуліца Ігуменская атрымала ад места Ігумен (з 1923 — Чэрвень), да якога яна крочыла цераз Ігуменскі тракт.
У 1920-1922 гадах называлася Каломенская, з 1945 году — Сьвярдлова.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычныя здымкі
- Менск, пачатак вуліцы Ігуменскай, Фабрыка-кухня, 11.1934
- Ігуменская, Фабрыка-кухня, 1936г.
- Скрыжаваньне Ігуменскай з Берсана (Трубнай), 1941-43 гг.
- Від ад Ігуменскай на Пішчалаўскі замак (1941-43)
- Скрыжаваньне Сьвярдлова (Ігуменскай) з Савецкай (Захараўскай), 1937г.
- Скрыжаваньне Ігуменскай з Савецкай. Зараз на гэтым месцы гатэль "Менск" 1942г.
- Скрыжаваньне Ігуменскай з Савецкай (Захараўскай), 06.1943
- Скрыжаваньне Ігуменскай з Савецкай (Захараўскай), 1941г.
- Ігуменская (Сьвярдлова), скрыжаваньне з Падгорнай (Маркса), 1897г.
- Скрыжаваньне Падгорнай (Маркса) з Ігуменскай (Сьвярдлова), колішні будынак "Чырвонага крыжа", 1914г.
- Ігуменская у бок Віленскага Рынку (Міхайлаўскі сквэр), 1941-43гг.
- Ігуменская (Сьвярдлова) у бок Падгорнай (Маркса), 1927г.
- Скрыжаваньне Ігуменскай (Сьвярдлова) з Магазыннай (Кірава), 1915 гг.