Беларусь выступае за прасоўванне ініцыятыў па сінхранізацыі работы НУМДА з іншымі арганізацыямі ў Еўразіі — Сергяенка
Беларусь выступае за сінхранізацыю работы нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА) з іншымі рэгіянальнымі і міжнароднымі арганізацыямі, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка, выступаючы на пленарным пасяджэнні 7-га саміту НУМДА, паведамляе БелТА.






